Вальдэмар Паўляк (; нар. 5 верасня 1959 года) — польскі палітык, прэм'ер-міністр Польшчы ў 1992 і 1993–1995 гадах.

Актывіст Польскай сялянскай партыі, прэзідэнт гэтай партыі ў 1991–1997 і 2005–2012 гадах. Дэпутат Сейму бесперапынна ў 1989-2015, з 1992 года прэзідэнт Галоўнага праўлення Добраахвотнага пажарнага саюза, у 2007-2012 гадах віцэ-прэм'ер і міністр эканомікі ва ўрадзе Дональда Туска. Кандыдат на пасаду прэзідэнта Польшчы ў 1995 і 2010 гадах.

Спасылкі