Марк Ізрайлевіч Бернштэйн (нар. , Мінск) — беларускі прадпрымальнік і спецыяліст IT-галіны, палітычны зняволены. Найбольш вядомы як рэдактар рускамоўнага раздзела Вікіпедыі пад псеўданімам Pessimist2006«Распространял антироссийские фейки». В Беларуси задержали активиста и редактора Wikipedia // Новое время, 14.03.2022Мирченко Б. В Беларуси «за антироссийскую информацию» задержали редактора «Википедии» // Highload, 14.03.2022.

У сакавіку 2022 года Бернштэйн схоплены супрацоўнікамі ГУБАЗіК, меркавана, паводле абвінавачвання ў парушэнні расійскага закона пра фэйкавыя навіны ў сувязі з рэдагаваннем ім артыкулаў у Вікіпедыі на тэму расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе.

Біяграфія

Паходжанне Нарадзіўся ў Мінску. У 1982—1896 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Паводле звестак 2009 года, жыў у Мінску.

Удзел у рэдагаванні Вікіпедыі З канца 2009 года да пачатку 2022 года Бернштэйн уваходзіў у лік 50 найлепшых рэдактараў рускамоўнай Вікіпедыі, зрабіў больш за 200 000 правак. Сваім «найлепшым» дасягненнем у 2009 годзе называў працу над артыкулам пра цэнзуру ў Савецкім Саюзе, у якой працытаваў каля 250 крыніц. Бернштэйн раіў новым рэдактарам Вікіпедыі спачатку вывучыць мадэлі рэдагавання дасведчаных рэдактараў Вікіпедыі і быць гатовымі да сумеснай працы з рэдактарамі, якія трымаюцца вельмі розных і часта супрацьлеглых пунктаў гледжання, што лічыў ключом для распрацоўкі артыкулаў Вікіпедыі.

Палітычны пераслед 10 сакавіка 2022 года расійскі Telegram-канал «Мракоборец» апублікаваў асабістыя звесткі Марка Бернштэйна і абвінаваціў яго ў парушэнні новага закона пра публікацыю фэйкавых навін. Канал заявіў, што рэдагаванне Бернштэйнам артыкулаў Вікіпедыі пра ўварванне Расіі ва Украіну парушае гэты закон.

11 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіла Бернштэйна ў Мінску. Прарасійскія Telegram-каналы рэжыму Лукашэнкі апублікавалі відэазапіс захопу Бернштэйна і абвінавацілі яго ў распаўсюджванні «фэйкавай і антырасійскай» інфармацыі. 12 сакавіка суд прыгаварыў яго да 15 сутак арышту паводле артыкула 24.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў»).

11 сакавіка 2022 года Фонд Вікімедыя, які кіруе Вікіпедыяй і іншымі праектамі Вікімедыя, заявіў у адказ на запыт пра затрыманне Бернштэйна, што «групы Фонда „Давер, бяспека і правы чалавека“ [назірала] за працяглым крызісам ва Украіне і [была] ў шчыльным кантакце з супольнасцямі [Вікіпедыі] ў рэгіёне, каб забяспечыць іх бяспеку і рэагаваць на іх патрэбы».

26 сакавіка 2022 года, па заканчэнні адміністрацыйнага арышту, стала вядома, што супраць Бернштэйна распачата крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), ён застаўся ў зняволенні. 24 чэрвеня 2022 года суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў яму 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпа (так званая «хатняя хімія»).

29 сакавіка 2022 года сумеснай заявай сямі арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Прававая ініцыятыва ды інш.) Бернштэйн прызнаны палітычным зняволеным.

Гл. таксама Цэнзура ў Беларусі Спіс людзей, арыштаваных за рэдагаванне Вікіпедыі Рэпрэсіі супраць беларускіх вікіпедыстаў (з 2022)

Катэгорыя:Вікіпедысты Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Рэпрэсаваныя беларускія вікіпедысты