Вясе́йка, Вясея — рака ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Случ (басейн Дняпра).
Назва Паводле К. Бугі, адпачатная балцкая форма гідроніма — *Vesija, таго ж паходжання, што і назва літоўскай ракі Vėsa. Гідронім Vėsa А. Ванагас звязваў з літоўскім vėsus "прахалодны"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 376..
Гідраграфія Даўжыня ракі 28,1 км. Плошча вадазбору 307 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Шантароўшчына (прыкладна за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Рудзіца Пухавіцкага раёнаЛіст карты N-35-104. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1983 г.) і цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Случ за 2,5 км на ўсход ад Слуцка, каля вёскі Вялікая Падзер.
Асноўныя прытокі — Худра, Сярэдняя Вясейка і Ніжняя Вясейка (леваруч).
Каля ракі аграгарадок Вясея, вёскі Жылін Брод, Ізбудзішча, Новая Ніва.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Асноўныя характарыстыкі рачных басейнаў (з плошчай вадазбору ≥ 200 км²) Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Слуцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Случы (прыток Прыпяці)