Алесь Іосіфавіч Бабій (; , в. Сэрэдня, Калушскі павет, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстрыйская імперыя — , Чыкага, ЗША) — украінскі пісьменнік і літаратуразнавец, аўтар словаў да Марша украінскіх нацыяналістаў (гімн Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў). Доктар літаратуразнаўства. Пісаў пад псеўданімам Хмелік.
Біяграфія Нарадзіўся 17 сакавіка 1897 года ў вёсцы Сярэдняя Калушскага павета Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі Аўстрыйскай імперыі (цяпер — Калускі раён Івана-Франкоўскай вобласці Украіны).
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Львове. Служыў у аўстрыйскай арміі, потым ва Украінскай галіцкай арміі. Пасля стралецкага паходу на Кіеў апынуўся ў польскім палоне, адкуль здолеў уцячы.
У 1924—1929 гадах атрымаў вышэйшую адукацыю ў Празе, стаўшы доктарам літаратуразнаўства ва Украінскім педагагічным інстытуце імя М. Драгаманава.
Прымаў актыўны ўдзел ва ўкраінскім палітычным і грамадскім жыцці. У Львове разам з Васілём Бобынскім, Раманам Купчынскім і Юрыем Шкрумеляком арганізаваў групу паэтаў-сімвалістаў «Мытуса».
У 1932 годзе разам з групай вядучых дзеячаў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў — Восіпам Бойдунікам, Юльянам Васіянам, Яўгенам Зыблікевічам, Сцяпанам Ленкаўскім, Зянонам Пяленскім — знаходзіўся на лаве падсудных падчас працэсу ў Львове.
У 1944 годзе эміграваў за мяжу. Эміграцыйнае жыццё Алеся Бабія пачалося ў Германіі ў лагерах для перамешчаных асоб у Карлсфельдзе і Мюнхене, дзе ён пражыў чатыры гады, а затым пераехаў у ЗША. Працаваў у Чыкагскім універсітэце, у рэдакцыі ўкраінскага часопіса.
Памёр 2 сакавіка 1975 года ў Чыкага (ЗША). Пахаваны ў Чыкага на могілках св. Мікалая.
Творчасць Першым надрукаваным творам Хмеліка стаў напісаны маладым старшыной УГА пад Сакаліўкай верш «На Кіеў!» (), створаны падчас наступу на аднайменны горад аб’яднаных украінскіх армій, Надняпранскай і Галіцкай. Ён быў надрукаваны ў газеце «Стрілецька думка» ад 5 кастрычніка 1919 года, а яшчэ раней пастаўлены на мелодыю «Сакалінага марша» Я. Яраславенкі, быў уключаны ў маршавы рэпертуар ваенных аркестраў.
Увогуле, Алесь Бабій — аўтар паэтычных зборнікаў «Нянавісць і каханне» (1921), «Паэзіі» (1923), «Прамаці» (1923), «Пад шум Прута» (1923), «За шчасце падманам» (1930), «Скрыжаванне» (1930), «Апошняя клятва імператару» (1937), «Пажніўе» (1939), «Свет і чалавек» (1947); паэмаў «Гуцульскі курэнь» (1927), «Жніво» (1946), «Паўстанцы» (1956); зборнікаў малой прозы «Шукаю чалавека» (1921), «Гнеў» (1922); раманаў «Першыя сцежкі» (1937), «Дзве сястры» (1938), «Апошнія» (1938); драматычных твораў «Сямейная таямніца», «Ваеннае каханне», «Алена Сцяпанаўна» (1966); даследаванняў творчасці Маркіяна Шашкевіча, Юрыя Фядзьковіча, Багдана-Ігара Антоніча і іншых пісьменнікаў.
Марш украінскіх нацыяналістаў Алесь Бабій — аўтар словаў да Марша украінскіх нацыяналістаў (гімн Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў).
У наш час тэкст Марша ўкраінскіх нацыяналістаў быў мадыфікаваны. Упершыню новы Марш украінскай арміі прэзентавалі 13 сакавіка 2017 года ў Кіева-Магілянскай акадэміі, напярэдадні Дня ўкраінскага валанцёра. «Зродились ми великої години» выканалі Алег Скрыпка і Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Украіны.
24 жніўня 2018 года адаптаваная да сучасных украінскіх умоў версія песні стала маршам украінскай арміі і ўпершыню афіцыйна выконвалася на парадзе да Дня Незалежнасці Украіны, на якім таксама ўпершыню было афіцыйна выкарыстана прывітанне «Слава Україні!» — «Героям Слава!»На параді до Дня Незалежності у Києві вперше пролунав «Марш нової армії».
Асобныя выданні Бабій О. Ненависть і любов. Поезії. — Львів: Русалка, 1921. — 31 с. Бабій О. Гуцульський курінь. — Прага, 1927. — 154 с. Бабій О. Жнива. Поеми. — Авгсбург, 1946. — 64 с. Бабій О. Повстанці. Поема. — Чикаго : Літературне видавництво, 1956. — 180 с. Бабій О. Олена Степанівна. П'єса в одній дії. — Чикаго, 1966. — 76 с. Бабій О. Світ і людина. — Авґсбурґ, 1947, перевидано Чикаго, 1969. — 48 с. Бабій О. Вибране з творів. — Чикаго : Друкарня В. Бернацького, 1969. — 112 с. Бабій О. Дві сестри. Повість зі записок старшини УГА. — Чикаго, 1978. Бабій О. Зродились ми великої години. — Дрогобич : Відродження, 1997. — 208 с. Бабій О. Й. Перші стежі: повість / Ол. Бабій. — Львів: Червона Калина, 1931. — 339 с. Бабій О. Жнива: поеми / Ол. Бабій. — Авґсбурґ: Друк. Дмитра Сажнина, 1946. — 64 с.
Ушанаванне памяці 14 сакавіка 1997 года ў в. Сэрэдня на сцяне школы адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння паэта. 4 лістапада 2021 года Кіеўская гарадская рада перайменавала ў Святошынскім раёне вуліцу Міколы Кузняцова ў гонар Алеся БабіяКиїврада перейменувала вулицю агента НКВС на честь автора гімну ОУН.
Літаратура Бабій Олесь // Енциклопедія українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж—Нью-Йорк : Молоде життя, 1955—1995. — Т. 1. — С. 79. Волинський Б. Бабій Олесь // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004. — Т. 1 : А — Й. — С. 61. — ISBN 966-528-197-6. Жулинський Г. Бабій Олесь // Українська літературна енциклопедія: У 5 т. — К. : Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1988. — Т. 1. — С. 105. Луців Л. Олесь Бабій «Останні». Рецензія // Література і життя. Літературні оцінки. — Джерзі Ситі — Нью-Йорк : Свобода, б. р. — С. 428—429. Роздольська О. Бабій Олесь (Олекса) // Енциклопедія української діяспори / Гол. ред. В. Маркусь, спів-ред. Д. Маркусь. — Нью-Йорк — Чикаго, 2009. — Кн. 1. — С. 31. Сирота Л. Літературна група «Митуса» (1921—1922): О. Бабій, В. Бобинський, Р. Купчинський, Ю. Шкрумеляк: Бібліографічний покажчик / НДЦ періодики ЛНБ ім. В. Стефаника НАН України. — Львів, 2004. — 190 с. Українська діаспора: літературні постаті, твори, біобібліографічні відомості / Упорядк. В. А. Просалової. — Донецьк : Східний видавничий дім, 2012. — 516 с. Утріско О. Присутність Олеся Бабія у «Літературно-науковому вістнику» — «Вістнику» Дмитра Донцова: бібліографічний та біографічний аспекти // Вісниківство: Літературна традиція та ідеї. Науковий збірник. — Вип. 2. — Дрогобич : Посвіт, 2012. — С. 277—287. Українська діаспора: літературні постаті, твори, біобібліографічні відомості / Упорядк. В. А. Просалової. — Донецьк: Східний видавничий дім, 2012. — 480 с. Стор. 13. ISBN 978-966-317-145-6
Катэгорыя:Празаікі Катэгорыя:Ваенныя Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Украінцы ў ЗША