Вале́ры Сла́вак (; 2 лістапада 1879 — 3 красавіка 1939 года) — польскі палітык, тройчы прэм’ер-міністр Польшчы.

Маршалак Сейма, масон, падпалкоўнік Войска польскага. Сябра Польскай сацыялістычнай партыі і яе баявой арганізацыі, адзін з бліжэйшых паплечнікаў Юзафа Пілсудскага, адзін з лідараў рэжыму Санацыі (так званая група палкоўнікаў), адзін з галоўных аўтараў красавіцкай канстытуцыі 1935 года. Кавалер Ордэна Белага Арла. У канцы жыцця, маргіналізаваны ва ўрадавым санацыйным лагеры, скончыў жыццё самагубствам.