Горад-герой Украіны () — ганаровая адзнака, якая прызначаецца гарадам Украіны, грамадзяне якіх праявілі стойкасць і гераізм пры абароны падчас расійска-ўкраінскай вайны. Гэты статус быў уведзены ўказам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ад 6 сакавіка 2022Указ Прэзідэнта Украіны №111/2022 "Аб заснаванні ганаровай узнагароды «Горад-герой Украіны»" .
Узнагароджанні
6 сакавіка 2022:
Валнаваха, Гастомэль, Марыупаль, Харкаў, Херсон, Чарнігаў.
24 сакавіка 2022:
Ахтырка, Буча, Ірпінь, Мікалаеў.
Гл. таксама
Горад-герой — ганаровая адзнака гарадоў СССР, абаронцы якіх праявілі гераізм падчас Другой сусветнай вайны.
Катэгорыя:Гарады-героі