Дублінскі тэхналагічны ўніверсітэт () — ірландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дублін.

Агульная характарыстыка Гісторыя яго ўзыходзіць да 1887 года, да Дублінскага тэхналагічнага інстытута, які паўстаў як першая тэхнічная навучальная установа ў Ірландыі. Гэта другая па велічыні навучальная ўстанова трэцяга (універсітэцкага) узроўню ў Ірландыі з студэнтаў.

Універсітэт быў сфарміраваны шляхам аб’яднання трох тэхналагічных інстытутаў — Дублінскага тэхналагічнага інстытута, Бланчардстаўнскага тэхналагічнага інстытута і Талагецкага тэхналагічнага інстытута. Гэта восьмы ўніверсітэт у Ірландыі і чацвёрты ў графстве Дублін. Універсітэт налічвае каля 3 500 супрацоўнікаў.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Ірландыі Катэгорыя:Дублін Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы