Спіс расійскіх генералаў, якія загінулі падчас уварвання ва Украіну, утрымвае аднаго генерала, чыя смерць афіцыйна пацверджана УС РФ, а таксама чацвярых генералаў, чыя смерць заяўлена паводле даных украінскага боку і разглядаецца вайсковымі экспертамі як імаверная. Адзін з тых, хто верагодны забіты — генерал-лейтэнант, чацвёра — генерал-маёры.

На думку вайсковага эксперта Рыты Конаевай з Джорджтаўнскага ўніверсітэта, Узброеныя Сілы Украіны кропкава наносяць удары па пазіцыях, у якіх змесцаваны высокапастаўленыя афіцэры УС РФ. Супрацоўнік офіса прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага паведаміў The Wall Street Journal, што ўкраінская вайсковая выведка шукае даныя пра месцазнаходжання расійскіх генералаў, камандзіраў артылерыі і пілотаўWilliam Mauldin, Thomas Grove and Bojan Pancevski, Four Russian Generals Killed in Three Weeks Show Moscow’s Vulnerabilities in Ukraine, Wall Street Journal (March 16, 2022)..

Паводле даных вайсковых экспертаў, апытаных Бі-бі-сі, і на думку заходніх афіцыйных асоб, Julian E. Barnes and Eric Schmitt, As Russian Troop Deaths Climb, Morale Becomes an Issue, Officials Say, New York Times (March 16, 2022)., ва ўварванні бярэ ўдзел прыкладна 20 генералаў УС РФ, з якіх пяцёра былі меркавана забіты. Майкл Макфал, былы амбасадар ЗША ў Расіі, назваў лічбу меркавана забітых расійскіх генералаў «шакавальнай».

Сярод магчымых прычын згубы генералаў заходнімі СМІ лічацца выкарыстанне неабароненых каналаў сувязі і месцазнаходжанне расійскіх афіцэраў паблізу фронту для падвышэння маральнага духу жаўнераў. Выкарыстанне неабароненых каналаў звязваюць з праблемамі ў сістэме «Эра». У сярэдзіне сакавіка двое амерыканскіх вайскоўцаў паведамілі The New York Times, што паводле іх даных прынамсі ў адным выпадку прычынай згубы расійскага генерала быў перахоп яго размовы ўкраінскім бокам, геалакацыя абанента і ўдар па яго месцазнаходжанню.

Спіс №ІмяЗваннеДата паведамлення пра згубуНататкі1Андрэй Александровіч Сухавецкігенерал-маёр1 сакавіка 2022Намеснік камандуючага 41-й агульнавайсковай арміі. Раней браў удзел у вайсковай аперацыі Расіі ў Сірыі і далучэнні Крыма. Расійскія СМІ і афіцыйныя асобы пацвердзілі яго згубу 3 сакавіка.2Уладзімір Пятровіч Фралоўгенерал-маёр10 сакавіка 2022Намеснік камандуючага 8-й агульнавайсковай арміі. Забіты снайперам 10 сакавіка 2022 года ў Марыупалі. Пра ягоную смерць расійскія афіцыйныя асобы абвясцілі 16 красавіка 2022 года У той жа дзень яго пахавалі з вайсковымі ўшанаваннямі на Серафімаўскіх могілках Санкт-Пецярбурга

Паводле даных, агучаных з украінскага боку №ІмяЗваннеДата паведамлення пра згубуНататкі1Віталь Пятровіч Герасімаўгенерал-маёр8 сакавіка 2022Начальнік штаба 41-й агульнавайсковай арміі. Паводле даных украінскага боку, быў забіты ў бітве за Харкаў. Раней браў удзел у Другой чачэнскай вайне, ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі і акупацыі Крыма. CNN паведамляе, што не можа пацвердзіць яго згубу з незалежных крыніц; афіцыйныя асобы ЗША не пацвярджаюць яго згубу.2Андрэй Барысавіч Калеснікаўгенерал-маёр11 сакавіка 2022Камандуючы 29-й агульнавайсковай арміяй.3Алег Юр'евіч Міцяеўгенерал-маёр15 сакавіка 2022Камандзір 150-й мотастралковай дывізіі. Меркавана забіты ў бітве за Марыупаль.4Андрэй Мікалаевіч Мордвічаўгенерал-лейтэнант18 сакавіка 2022Камандуючы 8-й гвардзейскай агульнавайсковай арміяй. Па папярэдняй інфармацыі ўкраінскага боку, забіты ў выніку артылерыйнага ўдару, нанесенага УСУ па пазіцыях у Чарнобаеўцы ў Херсонскім раёне.5Якаў Уладзіміравіч Рэзанцаўгенерал-лейтэнант25 сакавіка 2022Камандуючы 49-й агульнавайсковай арміяй. Па папярэдняй інфармацыі ўкраінскага боку, забіты ў Чарнабаеўцы ў Херсонскім раёне.

Таксама ГУР Міністэрства абароны Украіны паведаміла пра смерць 26 лютага чачэнскага генерал-маёра Магамеда Тушаева.

Крыніцы

Катэгорыя:Уварванне Расіі ва Украіну (2022)