Сімон дэ Улігер (; 1601,  — , Весп) — нідэрландскі мастак.

Сімон дэ Улігер нарадзіўся ў Ротэрдаме каля 1600 года. Працаваў з 1634 па 1640 год у Дэлфце, дзе быў прыняты ў гільдыю Св. Лукі, а затым у Амстэрдаме ў 1638 годзе. У 1630-х і 1640-х гадах ён быў адным з самых вядомых галандскіх мастакоў-марыністаў.

Ён адзін з першых мастакоў-марыністаў галандскай школы жывапісу і пісаў як шторм, так і спакойнае мора, асобныя караблі і флаты, марскія баталіі. Дэ Улігер па-майстэрску перадае адлюстраванне сонечнага святла на марской роўнядзі. Яго вучнямі былі Вілем ван дэ Велдэ Малодшы, Адрыян ван дэ Велдэ і Ян ван дэ Капель.

Ян ван дэр Капель меў 9 арыгінальных карцін і больш за 1300 гравюр дэ Улігера. Яго працы аказалі вялікі ўплыў на маладое пакаленне мастакоў-марыністаў.

Творчая спадчына Сімона дэ Улігера шырокая і захоўваецца ў карцінных галерэях Амстэрдама, Ротэрдама, Капенгагена, Санкт-Пецярбурга, Вены, Будапешта, Дрэздэна, Берліна, Шверына і інш.

Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў Катэгорыя:Мастакі-марыністы Нідэрландаў