Індэксны фонд — від паявога інвестыцыйнага фонду, які прытрымліваецца індэкснай інвестыцыйнай стратэгіі. Правілы пабудовы індэкснага фонду вызначаюць тып кампаній, прыдатных для фонду. Самы вядомы з індэксных фондаў, — «Vanguard 500 Index Fund», — дзейнічае на аснове індэкса S&P 500.
Гісторыя 24 мая 1967 г. Рычард Ален Біч заснаваў кампанію Qualidex, Fund, Inc. У кастрычніку 1970 г. кампанія была заяўлена як фонд, заснаваны на індэксе Доў-Джонс 30 (DJI 30). Адпаведная рэгістрацыя была атрымана 31 ліпеня 1972 года. Гэта быў першы ў гісторыі індэксны фонд.
Перавагі З пункту гледжання інвестара, галоўная перавага індэксных фондаў — гэта максімальная прастата стратэгіі, адным са следстваў якой з’яўляюцца мінімальныя выдаткі на кіраванне. Тыповыя зборы вар’іруюцца ад 0,1 % для буйных кампаній ЗША да 0,7 % для рынкаў, якія развіваюцца. У сярэднім актыўна кіраваны ўзаемны фонд спаганяе камісію ў памеры 1,15 %. Большасці інвестараў таксама цяжка перасягнуць паказчыкі індэкса S&P 500.
Такая інвестыцыйная стратэгія аўтаматычна прадугледжвае дыверсіфікацыю партфеля, бо інвестар, калі купляе індэкс, валодае невялікай доляй ва ўсіх кампаніях, уключаных у індэкс.
Недахопы Галоўным недахопам індэксных фондаў з’яўляецца сляпое следаванне за рынкам, у выніку чаго інвестар становіцца вельмі ўразлівым да рыначных бурбалак.
Калі правілы разліку індэкса настроены няправільна, магчымы рост індэкса, нават нягледзячы на тое, што кампаніі, якія ўваходзяць у індэкс, у цэлым скарачаюцца. У гэтым выпадку людзі, якія ўклалі ў індэкс, могуць страціць. У сярэднім па ўсіх індэксных фондах памылка ў разліку індэкса складае 38 базісных пунктаў.
З прычыны павышанага попыту на індэксны фонд у кампаніі, якую дадаюць у папулярны індэкс, можа быць шок попыту, а ў кампаніі, якую выдаляюць з падобнага індэксу, можа быць шок прапановы, і гэта мяняе цану.
Крыніцы
Катэгорыя:Інвестыцыі Катэгорыя:Фондавы рынак