Будынак былога жылога дома — будынак у г. Нароўля Гомельскай вобласці, пабудаваны ў 1912 г. для двараніна Юзафа Андрэевіча Ліневіча (Ляневіча), адміністратара маёнтка Нароўля Эдварда Артуравіча Горвата (1866—1935). Размешчаны па вуліцы Кастрычніцкай, 12. Прыклад драўлянага дойлідства ў стылі мадэрнПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 420.. Цяпер у будынку знаходзіцца нараўлянскі гісторыка-этнаграфічны музей.

Гісторыя Пабудаваны ў 1912 г. з дрэва для двараніна-каталіка Юзафа Андрэевіча Ліневіча (Ляневіча), адміністратара маёнтка Нароўля Эдварда Артуравіча Горвата (1866—1935)Што пакінем пасля сябе? // Прыпяцкая праўда. — 1994. — № 28 (19 красавіка). — С. 1.. Бацька Юзафа Андрэй Ліневіч (1814—1876) таксама быў у свой час адміністратарам маёнтка Нароўля паноў Горватаў і пахаваны ў Нароўлі, на тэрыторыі нараўлянскага парку. Унукам Андрэя Ліневіча быў Казімір Францавіч Градзіцкі (1891—1959), галоўурач нараўлянскай бальніцы ў 1921—1936 гг., партызан-медык, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі і трох баявых медалёў, заслужаны ўрач БССР.

У савецкі час тут размяшчаліся па чарзе мясцовы райкам кампартыі; райвыканкам; раённая бальніца (з 1920 г. — на 10 ложкаў), дзе працаваў урачом у тым ліку Казімір Францавіч Градзіцкі (1891—1959); раённы Дом піянераў і школьнікаў (да 1991 г.).

У 1982 г. па ініцыятыве аддзела ідэалогіі Нараўлянскага РК КПБ у Доме піянераў і школьнікаў пачалі ствараць мясцовы музей краязнаўства. У лістападзе 1982 г. музей быў урачыста адкрыты. Ён дзейнічаў на грамадскіх пачатках пры Доме піянераў і школьнікаў. У 1991 г. Дом піянераў і школьнікаў перавялі ў іншае месца, а будынак перадалі на баланс Нараўлянскага раённага аддзела культуры. 1 студзеня 1992 г. рашэннем выканкама Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў у доме быў адкрыты Нараўлянскі цэнтр-музей этнаграфіі і народных промыслаў, які дзейнічае ў былым будынку Ліневіча дагэтуль пад новай назвай «Нараўлянскі гісторыка-этнаграфічны музей». У 1992—1995 гг. у будынку праводзіліся ўнутраная рэканструкцыя і рамонт фасада, а тэрыторыя навокал была добраўпарадкавана.

Архітэктура

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з мезанінам. Пастаўлены на высокім цагляным цокалі. Над галоўным уваходам — балкон на 4 слупах. 3 боку дваровага фасада была прыбудавана галерэя (не збераглася). Фасады дома аздоблены дэкаратыўнай шалёўкай. Прамавугольныя аконныя праёмы ў ліштвах. Па перыметры будынка праходзіць разны карніз. Фрыз і гарызантальныя цягі таксама ўпрыгожаны разьбой. Вуглы зруба ашаляваны стылізаванымі пілястрамі з базамі і капітэлямі. Па-мастацку дэкарыраваны і бляшаныя вадасцёкі. Планіроўка калідорная.

У цяперашнія часы драўляны будынак шмат разоў быў пафарбаваны. У вокнах і дзверах пастаўлены сучасныя пластыкавыя шклопакеты.

Мемарыяльная шыльда Злева на фасадзе будынка была размешчана мемарыяльная шыльда з імем Казіміра Францавіча Градзіцкага (1891—1959), галоўурача нараўлянскай бальніцы ў 1921—1936 гг.НАРОВЛЯ. ПАРК. УСАДЬБА ГОРВАТТА. КРАСНЫЙ МОЗЫРЯНИН

Літаратура

Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с. Якаўлеў, Л. Што пакінем пасля сябе? / Л. Якаўлеў // Прыпяцкая праўда. — 1994. — № 28 (19 красавіка). — С. 1.

Спасылкі

Дом управляющего в зеркале времени. Тайны и история здания Наровлянского историко-этнографического музея Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Нароўлі Катэгорыя:Славутасці Нароўлі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Нароўлі Катэгорыя:З’явіліся ў 1912 годзе Катэгорыя:Драўляная архітэктура Беларусі Катэгорыя:Горваты Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн