Бернардзіна Гаці (; 1495/1500, — , ) — італьянскі мастак эпохі Адраджэння.
У карціне «Мадонна з ружанцом» (1531, сабор, Павія) адчуваецца ўплыў Карэджа і блізкасць венецыянскага маньерызму. Яму належыць мноства фрэсак. Адным з найбольш значных твораў з’яўляецца манументальная кампазіцыя «Насычэнне пяццю хлябамі і двума рыбамі» (трапезная кляштара Сан-П’етра, Крэмона).
Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі XVI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Адраджэння