Канстантэн Гіс (фр. Constantin Guys; , — , ) — французскі мастак.
Біяграфія Рыхтаваўся да вайсковай кар’еры. Удзельнічаў у грэчаскай рэвалюцыі. З 1830-х гадоў прысвяціў сябе жывапісу. Падарожнічаў па Іспаніі, Італіі, Усходзе. Быў вайсковым карэспандэнтам падчас Крымскай вайны. Публікаваў малюнкі ў французскай і англійскай прэсе (Punch, Illustrated London News).
Востры назіральнік нораваў Другой імперыі, Гіс стаў аб’ектам аналізу Бодлера ў яго ключавым эсэ «Мастак сучаснага жыцця» (1863), дзе паэт развіў сваё разуменне сучаснасці (мадэрнай эпохі). Гісу прысвечаны верш Бадлера «Парыжскі сон».
Катэгорыя:Мастакі Францыі