Блу́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёскаРешение Пуховичского районного Совета депутатов от 29 января 2010 г. № 206 О преобразовании деревни Блужа Блужского сельсовета в агрогородок ) Блужа.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. У час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі.

27 студзеня 1986 года ў склад Дубраўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Новы Уборак, Пушча і Спічнік)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849).. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Талькаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Арэшкавічы, Блужскі Бор, Весялова, Вялікае Поле, Дзям’янаўка, Калінаўка, Каляюгі, Ленінск, Лявонаўка, Малінаўка, Насыцк, Рудня, Слабодка, Талька, Церабуты, Чароты і Яноўка)Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области . 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Суцінскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Залог Пяцілеткі, Каменка, Красны Пасёлак, Мацеевічы, Суцін і Шэлехава)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 722 чалавекі, з іх 88,5 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 1967 чалавек.

Населеныя пункты 1947 — 11 2009 — 9 2010 — 26 2014 — 32

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе