Вялікая сінагога — колішняя сінагога ў Барысаве, размешчаная ў Стара-Барысаве, па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 49. Гісторыя Пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы. У 1962 годзе праведзена рэканструкцыя, у выніку якой цалкам зменены фасады. За савецкім часам тут размяшчаўся Дом піянераў і школьнікаў.
Архітэктура
А. М. Кулагін у Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі сцвярджае, што будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры з рысамі канструктывізму, аднак, цяперашні выгляд будынак набыў толькі пасля перабудовы 1962 года, а да таго часу фасады мелі эклектычны выгляд.
Прамавугольны ў плане выцягнуты ў глыбіню двара двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам. Вулічны фасад дэкарыраваны буйнымі лапаткамі, філёнгамі, завершаны трапецападобным шчытом. Галоўны ўваход з бакавога фасада. Аконныя праёмы вулічнага фасада прамавугольныя, бакавога — гарызантальна выцягнутыя, дваровага — шырокія, арачныя.
Планіровачна будынак падзелены цэнтральным вестыбюлем на 2 палавіны — квадратную залу і падоўжаны кулуар са службовымі памяшканнямі і бакавой лесвіцай на другі паверх.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліца 3-га Інтэрнацыянала (Барысаў) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Барысава Катэгорыя:Сінагогі Беларусі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Барысаве Катэгорыя:Славутасці Барысава