«Хеўрэ тылім» — колішняя сінагога ў Барысаве, якая размяшчаецца па вуліцы Лапаціна, 41.
Гісторыя
Пабудавана ў 1911 годзе на месцы старой сінагогі, прыблізна на гэтым жа месцы ў 1670 годзе існавала яўрэйская школа. Пры новай сінагозе была яўрэйская школа Талмуд-Тора.
У 1994 году асветніцкае таварыства «Святло меноры» па афіцыйным дазволе Барысаўскага гарвыканкама ўсталявала на будынку ахоўную шыльду з надпісам «Міністэрства культуры Беларусі. Сінагога „Хеўрэ тылім“. Пабудавана ў 1911 году. Помнік архітэктуры. Ахоўваецца дзяржавай»Барысаўская сінагога «Хеўрэ тылім», аднак, станам на 2022 год будынак не ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
Катэгорыя:вуліца Лапаціна (Барысаў) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Барысава Катэгорыя:Сінагогі Беларусі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Барысаве Катэгорыя:1911 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Барысава