Ля́днае земляробства (таксама па́сечнае) — адна з прымітыўных старажытных сістэм земляробства лясной зоны, заснаваная на выпальванні лесу і пасадцы на гэтым месцы культурных раслін. Месца высечкі і выпальвання лесу пры лядным земляробстве на Русі называлася ля́дам. У выпадку выпальвання не лясы, а травы (у стэпавых раёнах) выкарыстоўваецца таксама больш агульны тэрмін пераложнае земляробстваЕмельянова Н. М. От Древней Руси к Руси Удельной. — —Берлин: DirectMedia, 2015. — С. 13., па назве пералогу — зямлі, не апрацоўванай на працягу доўгага часу з мэтай аднаўлення ўраджайнасці. Пры працяглым тэрміне пералогу такі спосаб земляробства характарызуецца даволі высокай ураджайнасцю адзінкі апрацоўванай тэрыторыі. Аднак з-за таго, што пры гэтым у кожны дадзены момант большая частка тэрыторыі аказваецца пад пералогам, агульная прадукцыйнасць зямлі для гэтага тыпу земляробства вельмі нізкая.

Сляды ў тапаніміі Ад тых часоў на тэрыторыі Беларусі захаваліся, паводле тапанімісткі Р. Аўчыннікавай, такія тапонімы, як Дзерць, Доры, Ляды (каля 120 назваў), Пасекі, Чарцяжы, ЧысціР. И. Овчинникова. О распространении топонимов ляда и пасека на территории Белоруссии // Вестник Белорусского государственного университета. Серия 2. — 1988. — № 1. — С. 68—70. https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/265239/1/68-70.pdf . Таго ж паходжання і балцка-літоўская назва Керплашына (ад «ірваць карчы»).

Катэгорыя:Земляробства Катэгорыя:Агонь Катэгорыя:Трапічная сельская гаспадарка