Вікторыя Іванаўна Гранкоўская (нар. ) — палітычная зняволеная, абвінавачаная і асуджаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзеhttps://prisoners.spring96.org/be/person/viktoryja-hrankouskaja.
Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Касцюкі, Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці. Калі ёй было два гады, бацькоў не стала, таму разам са старэйшым за яе на тры гады братам Яўгенам выхоўвалася бабуляй у гарадскім пасёлку Наваельня. Пасля школы навучалася ў Гродзенскім каледжы мастацтваў, пазней год адпрацоўвала па размеркаванні ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваўhttps://nashaniva.com/?c=ar&i=267146. Падчас працы там Вікторыя была адзначана граматай за высокі ўзровень падрыхтоўкі юных мастакоў за ўдзел у абласным пленэры юных мастакоў у Свіслачы, дзе яе вучні атрымалі ўзнагародыhttp://diatlovonews.by/2017/05/na-maljunkah-belavezhskaja-pushcha/.
Пасля навучалася ў БНТУ на архітэктурным факультэце, дзе была старастай групы. Падпрацоўвала ў розных месцах: была нянькай, працавала на атракцыёнах у парку, распрацоўвала візітоўкі і лагатыпы для розных кампаній. Займалася дапамогай бяздомным жывёлам, збірала грошы на іх лячэнне, вазіла па ветэрынарных клініках, знаходзіла гаспадароў.
1 верасня 2020 Вікторыю затрымалі, калі яна збірала подпісы пад петыцыяй да рэктара, у якой прасіла не прымяняць санкцыі да студэнтаў, што ўдзельнічаюць у мірных акцыях. За гэта яна была арыштавана і асуджана на 7 сутак, якія адбывала ў ІЧУ у Жодзіна. 27 кастрычніка яе выклікалі ў рэктарат і азнаёмілі з загадам аб адлічэнні, нягледзячы на тое, што яна добра вучылася і мела 100 % наведвальнасць, атрымлівала павышаную стыпэндыюhttps://spring96.org/be/news/104204. Пасля адлічэння Вікторыя была на выпрабавальным тэрміне у архітэктурным бюро, дзе паспела адпрацаваць некалькі дзён да свайго затрымання. Напярэдадні дзяўчына паспела падаць дакументы ў чэшскі ўніверсітэт і запісацца на курсы праграмавання.
12 лістапада 2020 года Вікторыя Гранкоўская была арыштавана супрацоўнікамі КДБ пасля працоўнага дня, калі яна разам з калегай накіроўвалася дадому. Затрыманне адбывалася ў межах справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пасля чаго была змяшчана пад варту ў СІЗА КДБ, затым была пераведзена ў СІЗА на Валадарскага.
23 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай. У сваёй заяве праваабаронцы адзначылі, што лічаць пазбаўленне волі абвінавачаных па студэнцкай справе адвольным і палітычна матываванымhttps://belhelcom.org/ru/news/zayavlenie-protesta-protiv-nastupleniya-na-zadzinochanne-belaruskih-studentauhttps://spring96.org/be/news/100557. 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх , , , , арышт Вікторыі Гранкоўскай, як і іншых затрыманных па гэтай справе студэнтаў, быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як .
11 лютага 2021 года шэфства над палітзняволенай узяў Олівер Качмарэк (Oliver Kaczmarek), дэпутат Бундэстага і чалец Дэлегацыі па сувязям з Беларуссю. З гэтай нагоды ён адзначыў: «Вікторыя Гранкоўская — адна з многіх людзей у Беларусі, якія месяцамі сядзелі за кратамі за мірны пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту і рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Каб падтрымаць намаганні па вызваленні Вікторыі Гранкоўскай, я ўзяў на сябе хроснае бацькоўства. Я патрабую, каб яе вызвалілі неадкладна»https://www.lphr.org/en/members-of-parliament-from-germany-and-great-britain-take-over-godparenthood-for-viktoryia-hrankouskaya-dzmitry-zheburtovich-and-pavel-drozd/.
24 мая 2021 у судзе падчас апытання сведак начальнік службы бяспекі БНТУ Юрый Ануфрыеў зноў, як і падчас следства, паказаў, што лічыць Вікторыю Гранкоўскую арганізатарам акцый на тэрыторыі БНТУ. На пытанне абаронцы Вікторыі пра тое, што ён спачатку сцвярджаў, што не ведае Вікторыю, а пасля назваў яе арганізатарам, Ануфрыеў засведчыў: «Мне паказваў першы прарэктар (Георгі Вяршына) яе на відэазапісах і сказаў, што яна была арганізатарам»https://spring96.org/be/news/103522. 16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Вікторыі Гранкоўскай, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі.
Адбывала тэрмін зняволення ў гомельскай калоніі. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года.
Спасылкі Старонка Вікторыі Гранкоўскай на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ