Грамадзянская вайна ў Непале — зацяжны ўзброены канфлікт у Непале паміж Камуністычнай партыяй Непала (мааісцкай) і Урадам Непала з 1996 па 2006 год.
Паўстанне было пачата мааістамі 13 лютага 1996 з заяўленай мэтай звяржэння непальскай манархіі і ўстанаўлення Народнай Рэспублікі. Канфлікт характарызаваўся пакараннямі смерцю, масавымі забойствамі, чысткамі, выкраданнямі людзей, ваеннымі злачынствамі і злачынствамі супраць чалавечнасці. Грамадзянская вайна прывяла да палітычных, сацыяльных і культурных зменаў у краінеBishnu Raj Upreti. External Links of the Maoist Insurgency in Nepal // Terrorism: Patterns of Internationalization. — B-42, Panchsheel Enclave, New Delhi 110 017 India: SAGE Publications India Pvt Ltd. — С. 93–117..
Прычыны канфлікту Пад прыкрыццём барацьбы з манархічнай ладам і каставым дзяленнем грамадства ўтварыліся рэвалюцыйныя групоўкі (хоць у суседняй Індыі такія групоўкі раней утварыліся ва ўмовах шматпартыйнай дэмакратыі). Частка з іх запазычыла з-за мяжы ідэалогію і метады Маа Цзэдуна, а таксама ўзбраенне. У выніку ўрад страціў кантроль над шэрагам ізаляваных раёнаў, законная ўлада там была знішчана, а насельніцтва вёсак вымушана было выконваць указанні баевікоў, якія ўсталявалі там рэжым тэрору.
Ход падзей У 1994 г. па прычыне істотных палітычных разыходжанняў ад Аб’яднанага Народнага Фронту (Samyukta Jana Morcha) адкалолася Камуністычная партыя Непала (мааісты). Кароль адмаўляўся саступаць патрабаванням левых партый.
Падрыхтоўка мааісцкіх груповак да ўзброенай барацьбы пачалася яшчэ ў 1995 годзе, трэніроўка, узбраенне і навучанне тактыцы ажыццяўляліся пры садзейнічанні індыйскіх мааістаў (наксалітаў), якія вялі аналагічную вайну ў Індыі пачынаючы з канца 60-х гадоў.
Спачатку Каралеўская армія Непала не ўмешвалася ў непасрэдныя баі, таму што здавалася, што праблемы можна вырашыць палітычнымі метадамі і пры дапамозе паліцэйскіх мер. Пад эгідай вайны з тэрарызмам і дапамогі краінам, ЗША і Індыя сталі аказваць ваенную і эканамічную дапамогу ўраду Непала. У адказ мааісцкія лідары абвясцілі, што процідзейнічаюць амерыканскаму ўмяшанню.
Урад у нейкім сэнсе таксама прыклаў руку да канфлікту, выпусціўшы «правакацыйныя» матэрыялы аб манархіі, пасадзіўшы ў турму журналістаў і зачыніўшы газеты, якія выступілі ў абарону мааістаў.
Некалькі разоў праводзіліся перамовы, якія суправаджаліся часовымі спыненнямі агню. Аднак яны не прывялі да ўстойлівага міру. Урад катэгарычна адмаўлялася прыняць патрабаванні паўстанцаў па канстытуцыі, якая ўваходзіла б у супярэчнасць з манархічнай ладам. Мааісты ўзмацнялі баявыя дзеянні, абвяшчаючы прапановы ўрада недастатковымі. У лістападзе 2004 года ўрад адмовіў іх просьбе весці непасрэдныя перамовы з каралём Г’янендрам і прэм’ер-міністрам Шэр Бахадур Дэрба, як і просьбу аб пасярэдніцтве трэціх сіл ці ААН.
На 2005 пад поўным кантролем мааістаў знаходзілася значная частка тэрыторыі краіны, у асноўным у цэнтральных і горных рэгіёнах, дрэнна кантраляваных цэнтрам. Мааісцкія ўзброеныя фарміраванні, у той ці іншай ступені, дзейнічалі амаль ва ўсіх дэпартаментах краіны. Урад пры гэтым утрымліваў сталіцу Катманду, нягледзячы на беспарадкі 2004 года.
Былі звесткі аб затрыманні зброі на мяжы Непала з Тыбетам, накіраванай КНР .
Баявыя дзеянні і беспарадкі працягваліся і ў 2005, а ў снежні 2004 загінула каля 200 чалавек. 1 лютага 2005 г. у адказ на бяссілле ўрада аднавіць парадак у краіне, кароль Г’янендра ўзяў на сябе поўны кантроль над урадам.
Уплыў на турызм У выніку грамадзянскай вайны пацярпела турыстычная індустрыя Непала, адзін з найважнейшых крыніц даходу краіны, колькасць турыстаў значна зменшылася.
Разам з тым, мааісты афіцыйна абвясцілі, што яны не маюць нічога супраць прыезду ў Непал турыстаў. Больш за тое, яны дазвалялі ім уязджаць у сваю зону кантролю, для праходжання турысцкіх паходаў у гарах, пры ўмове выплаты «рэвалюцыйнага падатку» (каля двух долараў у дзень з чалавека), аднак у шэрагу выпадкаў баевікі забіралі ў турыстаў маёмасць, якая ім спадабалася. У некаторых месцах з будыйскіх манастыроў рэгулярна залазілі дары вернікаў.
Замежная роля Перамога непальскіх мааістаў аказала вялікі ўплыў на ўзмацненне актыўнасці мааістаў у Індыі. Колькасць індыйскіх баевікоў ацэньвалася ў 20 тыс. чалавек, пад іх поўным або частковым кантролем знаходзіліся шырокія тэрыторыі на поўдні і ўсходзе краіны, узмацніўся мааісцкі тэрор у ІндыіВ Индии маоисты взорвали начальную школуИндийские маоисты убили 18 полицейскихИндийские маоисты захватили поезд с 700 пассажирами.
КНР, якая афіцыйна не падтрымлівала мааістаў, пасля іх перамогі ўзмацніла свой уплыў у Непале і імкнулася выкарыстаць знаходжанне мааістаў ва ўладных структурах у сваёй стратэгіі пранікнення ў Паўднёвую Азію і акружэння ІндыіChina wants Prachanda to stay in Nepal. У сваю чаргу Індыя і некаторыя заходнія дзяржавы (Францыя, ЗША, Партугалія, Вялікабрытанія) аказвалі ваенную і фінансавую падтрымку ўраду Непала.
Зноскі
Катэгорыя:Гісторыя Непала Катэгорыя:Грамадзянскія войны Катэгорыя:Партызанскія войны Катэгорыя:Палітыка Непала Катэгорыя:Войны XX стагоддзя Катэгорыя:Войны XXI стагоддзя