Ханс Фрэдрык Гудэ (; , Осла — , ) — нарвежскі мастак-пейзажыст і марыніст рамантычнага кірунку, які шмат гадоў працаваў у Германіі, прадстаўнік Дзюсельдорфскай мастацкай школы.

Біяграфія Х. Ф. Гудэ вучыўся маляванню ў 1838—1841 гадах у Каралеўскай мастацкай школе ў Осла пад кіраўніцтвам Ёханеса Флінта, затым з 1841 года ў Дзюсельдорфе, у Андрэаса Ахенбаха. У 1842 годзе Гудэ паступіў у Дзюсельдорфскую акадэмію мастацтваў, дзе навучаўся ў Іагана Вільгельма Шымера. Скончыў навучанне ў 1846 годзе і сумесна са сваім сябрам нарвежскім мастаком Адольфам Тыдэмандам з’ехаў на радзіму. У 1848—1850 гадах пражываў у Осла, потым вярнуўся ў Дзюсельдорф. У 1852 годзе работы Ханс Гудэ былі адзначаны залатым медалём Берлінскай акадэміі мастацтваў.

З 1854 года Ханс Гудэ — прафесар Дзюсельдорфскай акадэміі (па класе пейзажа). У 1861 годзе Гудэ на час адмовіўся ад выкладчыцкай працы і ў 1862—1864 гадах пражываў у мястэчку Бетвс-і-Каед, на поўначы Валіі. У 1864—1870 гадах Гудэ ўзначаліў Акадэмію мастацтваў у Карлсруэ, затым выкладаў як прафесар пейзажны жывапіс у той жа Акадэміі (у 1874—1880 гадах). У 1880 годзе пераехаў у Берлін, дзе пражываў у свайго зяця, скульптара Ота Лесінга, і выкладаў у Берлінскай Акадэміі (у 1880—1901 гадах). Член сената Берлінскай Акадэміі мастацтваў.

Пахаваны на Спаскіх могільніках у Осла.

Катэгорыя:Мастакі Нарвегіі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Германіі Катэгорыя:Мастакі-марыністы Катэгорыя:Мастакі Германіі XIX стагоддзя