Марк Аляксандравіч Русін (, г. Кінешма, Іванаўская вобласць, РСФСР — , г. Брэст, БССР) — беларускі кампазітар, педагог.

Біяграфія Скончыў Маскоўскі музычна-педагічны інстытут імя Гнесіных ў 1951 годзе. У 1942—1945 музычны кіраўнік ансамбля песні і танца 31-й арміі. 3 1951 выкладчык Брэсцкага музычнага вучылішча, адначасова загадчык музычны часткі Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра.

Творчасць Найбольш плённа працаваў у галіне тэатральнай музыкі, якой характэрны меладызм, поўная адпаведнасць музычнага афармлення драматургічнай аснове спектакля. Аўтар музыкі больш як да 50 драматычных пастановак, у т.л. «» П. Кальдэрона (1949), «Страчаны дом» С. Міхалкова (1950), «Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча (1953, 1972), «Дон Сезар дэ Базан» А. Дэнеры і Ф. Дзюмануара (1954), «Салаўі пяюць на волі» паводле З. Бядулі, «Іван-ды-Мар’я» У. Гольдфельда, «Сапраўдны чалавек» паводле Б. Палявога (усе 1955), «Выкрыты цудатворац» Г. Філдынга, «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ (абедзве 1956), «Людзі, якіх я бачыў» С. Смірнова, «Куточак бур» Р. Раманава, «Тайфун» Цао Юй, «На вуліцы Шчаслівай» І. Прынцава (усе 1958), «Небяспечная прафесія» В. Салаўёва, «Схаваны кабальера» П. Кальдэрона (абедзве 1959), «Іркуцкая гісторыя» А. Арбузава (1960), «Вызвалены Дон Кіхот» А. Луначарскага, «У сэрцы Афрыкі» Б. Дэвідсана (абедзве 1961), «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі, «Пунсовая кветачка» І. Карнавухавай і Л. Браўсевіча (абедзве 1962), «Паварот ключа» («Уладальнікі ключоў») М. Кундзеры (1963), «Фінал» П. Строгава (1964), «» У. Шэкспіра (1965), «Цуды пагарджання» Лопэ дэ Вэгі, «Сельскія вечары» В. Леканава (абедзве 1966), «Грэшнае каханне» А. Дзялендзіка (1967), «Людзі і камяні» К. Губарэвіча, «Праз 100 гадоў у бярозавым гаі» (абодва 1968), «Валыншчык са Страконіц» І. Тыла, «Алёнушка і салдат» В. Ліўшыца і І. Кічанавай (абедзве 1969), «Дон Хіль — зялёныя штаны» Тырса дэ Маліны (1970), «У ноч зацьмення месяца» (1972) і інш. у Брэсцкім абласным драматычным тэатры; «Дзед і Жораў» В. Вольскага (1968), «Алі-баба і разбойнікі» У. Маслава (1971), «Гасан — шукальнік шчасця» Я. Спяранскага (1973) і інш. у Брэсцкім абласным тэатры лялек.

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі