Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Чэрвеньскага, Бярэзінскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1885 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад Брыгада была створана на базе асобных атрадаў «Бальшавік» (арганізаваны ў красавіку 1942 года на базе падпольных груп, якія дзейнічалі з 1941 года) і «Перамога». Пазней у брыгаду ўвайшлі атрады «Камуніст» (створаны ў маі 1942 года), імя Варашылава (створаны ў ліпені 1942), імя Чапаева, імя Кірава (расфарміраваны ў студзені 1944 года, асабовы састаў увайшоў у атрад імя Чапаева), імя Шчорса.
Камандаванне Камандзіры М. Л. Дзербан; В. К. Дзяруга.
Камісар М. П. Прусак.
Начальнікі штаба В. П. Драздоўскі; А. З. Гаўрусёў; В. І. Бардзін.
Гісторыя Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на чыгунках і шашэйных дарогах Мінск — Крупкі, Мінск — Пухавічы, Мінск — Магілёў. У лютым — красавіку 1944 года падарвалі 36 эшалонаў, знішчылі 9 аўтамашын, разбурылі каля 5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У маі 1944 года разграмілі гарнізон у вёсцы Забашавічы Барысаўскага раёна. 20 чэрвеня 1944 года на ўчастках Мінск — Смалявічы, Прыяміна — Крупкі падарвалі больш за 950 рэек.
Памяць У 1975 годзе ў вёсцы Раванічы Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе