Ігар Сяргеевіч Пятроўскі (, г. Луганск, Украіна — ) — беларускі і расійскі рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Татарстана (1957). Заслужаны дзеяч мастацтваў Абхазіі (1990).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут імя А. Астроўскага ў 1953 годзе. У 1953—1983 гадах галоўны рэжысёр абласных тэатраў у гарадах Расіі, Украіны, Прыбалтыкі і інш.: у 1950-я гг. галоўны рэжысёр Казанскага рускага тэатра, у 1960-я — Кішынёўскага рускага тэатра, у 1965 годзе — Львоўскага тэатра Савецкай Арміі, да 1975 года — Прыморскага краявога тэатра драмыПетровский Игорь Сергеевич (II).

У 1984—1991 мастацкі кіраўнік і дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года.

Памёр у 2005 г. Пахаваны на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.

Творчасць Сярод пастановак у Гродзенскім тэатры: «Шторм» (з Б. Мартынавым), «Выбар» паводле Ю. Бондарава (абедзве 1985), «Апошні наведвальнік» У. Дазорцава, «Школа жонак» Мальера (апошняя з Н. Аранецкай; абедзве 1986), «Князь Навагрудскі» Л. Пракопчыка і Дз. Кальчанкі (1987), «Зоркі на ранішнім небе» А. Галіна (1988), «Далей… далей… далей…» , «Галоўная роля» Ш. Аджынджала (абедзве 1989), «Чэлядзь» А. дэ Мантона (1990, з А. Тлотавым). Здымаўся ў кіно.

Літаратура

Ваўчок Г. Свята ствараецца сёння // Мастацтва Беларусі. 1988. № 2.

Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Абхазіі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Татарскай АССР