Адам Султанавіч Дзелімханаў (; нар. 25 верасня 1969, Беной, Нажай-Юртаўскі раён, Чачэна-Інгушская АССР, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік старшыні Урада Чачэнскай рэспублікі (2006—2007). Дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V, VI і VII скліканняў, член партыі «Адзіная Расія». У Дзярждуме VII склікання — член камітэта Дзярждумы па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі.
У часы Ічкерыі быў асабістым кіроўцам палявога камандзіра Салмана РадуеваЧем известен Адам ДелимхановКавказ — стратегический рубеж России «Беседа» Р. Кадырова и главного редактора газеты «Завтра» Александра Проханова, 23 сентября 2009.. Праваабаронцы і журналісты Расіі неаднаразова абвінавачвалі Дзелімханава ў сур’ёзных парушэннях правоў чалавекаСША могут заняться поисками активов Рамзана Кадырова в арабских странах .
Біяграфія
Адам Дзелімханаў нарадзіўся 25 верасня 1969 года ў паселішчы Беной Нажай-Юртаўскага раёна Чачэна-Інгушскай АССР. Сваяк (па даных шэрагу СМІ, стрыечны брат) Рамзана КадыраваЧем известен Адам Делимханов Коммерсантъ 6 апреля 2009..
У 1987—1989 гадах Дзелімханаў праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай Арміі. З сакавіка па ліпень 1990 года працаваў слесарам 3-га разраду ў рамонтна-тэхнічным прадпрыемстве «Аргунскае», затым па 1991 год — забеспячэнцам прадпрыемства «Цешам». У 1994 годзе скончыў Чачэнскі дзяржаўны ўніверсітэт.
У другой палове 1990-х гадоў Дзелімханаў быў кіроўцам чачэнскага палявога камандзіра Салмана Радуева. З пачаткам Другой чачэнскай вайны ў 1999 годзе ён апынуўся сярод чачэнцаў, якія перайшлі на бок федэральных сіл. З сакавіка 2000-га да жніўня 2003 года працаваў у органах унутраных спраў у якасці стажора, потым супрацоўніка, а ў далейшым — інспектара па аналізе і планаванні штаба асобнай роты міліцыі пры МУС Чачэнскай Рэспублікі па ахове аб’ектаў — будынкаў органаў дзяржаўнай улады (служба бяспекі кіраўніка адміністрацыі Чачні Ахмата Кадырава). З 2000 года працаваў у праваахоўных органах РФ. У снежні 2001 года на Дзелімханава быў здзейснены замах. У жніўні—верасні 2003 года — камандзір батальёна міліцыі аддзела пазаведамаснай аховы пры Гудэрмескам ГАУС. У 2003—2006 гадах — камандзір палка ўпраўлення пазаведамаснай аховы пры МУС Чачэнскай рэспублікі па ахове аб’ектаў нафтагазавага комплексу.
З 18 ліпеня 2006 года — намеснік старшыні ўрада Чачэнскай Рэспублікі. «Новая газета» адзначала, што калі ў маі 2007 года ў МУС Чачні выклікалі каля ста бацькоў баевікоў, віцэ-прэм’ер Чачні Адам Дзелімханаў заявіў, што нікому з тых, што пайшлі ў лес прабачэння не будзе: «ім будуць галовы рэзаць».
У верасні 2007 года Дзелімханаў паведаміў, што Доку Умараў, які называў сябе «прэзідэнтам Ічкерыі», будзе затрыманы і аддадзены пад суд, альбо знішчаны.
На выбарах 2 снежня 2007 года Дзелімханаў абраны ў Дзяржаўную думу. У Думе займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта па справах федэрацыі і рэгіянальнай палітыцы.
У інтэрв’ю, апублікаваным 23 верасня 2009 года, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў назваў Адама Дзелімханава сваім пераемнікам:
У 2010 г. Адам Дзелімханаў курыраваў работы па стварэнні мемарыяльнага паркавага комплексу на вуліцы Кадырава ў Маскве. Былі добраўпарадкаваны двары, створаны дзіцячыя пляцоўкі. Галоўнымі ўпрыгожваннямі сталі два фантана і мініяцюрная арка. Сродкі былі вылучаныя рэгіянальным грамадскім фондам імя А. Кадырава. - сказаў ён на афіцыйным адкрыцці комплексу 19 верасня 2010 г.
3 снежня 2013 года ў Дзярждуме Дзелімханаў уступіў у слоўны канфлікт з іншым дэпутатам ад «Адзінай Расіі» Аляксеем Жураўлёвым, падчас якога завязалася бойка, таксама пацярпеў і наведвальнік Жураўлёва. Са слоў відавочцаў, падчас бойкі ў Дзелімханава выпаў залаты пісталет. Старшыня Дзярждумы Сяргей Нарышкін рэзка раскрытыкаваў паводзіны абодвух дэпутатаў. Пазней Дзелімханаў і Жураўлёў заявілі аб прымірэнніДепутаты Делимханов и Журавлев объявили о примирении после драки — Газета. Ru | Общество.
1 лютага 2022 года ў прамым эфіры ў Instagram паабяцаў адрэзаць галовы членам сям’і суддзі Сайдзі Янгулбаева і тым, хто перавядзе відэа на рускую мову. Раней з пагрозамі ў адрас сям’і Янгулбаевых выступіў і кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.
14 чэрвеня 2023 года шэраг расійскіх і ўкраінскіх СМІ і чыноўнікаў паведамлялі аб раненні альбо смерці Дэлімханава падчас абстрэлу пры паездкі на расійска-ўкраінскім фронце. Пазней Кадыраў і шэраг расійскіх СМІ выступілі з аспрэчаннем уласных слоў, не падаўшы, аднак, пераканаўчых пацверджанняў фізічнага стану Дэлімханава.
Законатворчая дзейнасць З 2007 па 2019 год, на працягу выканання паўнамоцтваў дэпутата Дзяржаўнай Думы V, VI і VII скліканняў, выступіў сааўтарам 20 заканадаўчых ініцыятыў і паправак да праектаў федэральных законаў.
Багацце У рэйтынгу 500 расійскіх мільярдэраў, складзеным часопісам «Финанс» у пачатку 2011 года, Адам Дзелімханаў заняў 314 месца. Яго капітал быў ацэнены ў 300 мільёнаў долараў або 9,1 млрд рублёў. Па афіцыйных даных за 2011 год ён атрымаў даход у суме 1,9 млн рублёў, а яго жонка — 187 тысяч рублёў.
Крымінальная дзейнасць У 2008 годзе, пасля забойства Руслана Ямадаева, былога дэпутата Дзярждумы, застрэленага ў цэнтры Масквы, яго брат Іса Ямадаеў у інтэрв’ю выданню «Московский комсомолец» прама абвінаваціў Дзелімханава ў непасрэднай арганізацыі забойства і паведаміў, што ў Чачні ён вядомы пад мянушкай «Кат», таму што ён кіруе смяротнымі карамі і выкраданняміНовости NEWSru.com :: Фото депутата Делимханова украсило собой сайт Интерпола: как опасного преступника его ищут по всему миру, но не в РФ.
5 красавіка 2009 года паліцыя горада Дубай (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) заявіла, што арыштаваны двое непасрэдных удзельнікаў замаху на Суліма Ямадаева: грамадзянін Ірана Махдзі Лорнія і грамадзянін Таджыкістана Махсуд Джан; было таксама заяўлена, што трое грамадзян Расіі і грамадзянін Казахстана будуць абвешчаны ў міжнародны вышук, у прыватнасці, Адам Дзелімханаў; апошні назваў абвінавачванні на яго адрас правакацыяй і заявіў пра гатоўнасць супрацоўнічаць са следствамДубайская полиция пришла к диаспорным выводам // Коммерсантъ, 6 апреля 2009.. Дзелімханаў абвешчаны ў міжнародны вышук. Яго анкета і фатаграфія з’явіліся на афіцыйным сайце Генеральнага сакратарыята Інтэрпола. Як адзначаў «Інтэрфакс», дакумент распаўсюджаны з так званым «чырвоным кутом» — сведчаннем дачыненні дадзенага чалавека.
У ліпені 2014 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненні да Дзелімханава. Яны прадугледжвалі замарозку актываў на тэрыторыі ЗША і забарону на камерцыйныя аперацыі з грамадзянамі гэтай краіны. У Мінфіне лічалі, што дэпутат «дзейнічаў ад імя або ў інтарэсах ключавога члена» транснацыянальнай крымінальнай групоўкі «Брацкае кола» Гафуры РахімаваМинфин США вписал депутата Госдумы в организованную преступность.
У сакавіку 2019 года Камітэт па замежных справах Кангрэсу ЗША ўхваліў праект рэзалюцыі аб санкцыях за забойства Барыса Нямцова. Ініцыятарам расследавання фінансавай дзейнасці лідара Чачні выступіў кангрэсмэн Том Маліноўскі. Дзелімханаў з’яўляўся фігурантам гэтага пакета санкцый разам з кіраўніком рэспублікі Кадыравым, у рамках якога планавалася ўвядзенне абмежавальных мер і праверка актываў у арабскіх краінахСоединенные штаты заинтересовались активами Рамзана Кадырова в арабских странах.
Зноскі
Спасылкі Адам Делимханов на сайте Государственной Думы Интервью Адама Делимханова
Катэгорыя:Удзельнікі Першай чачэнскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Другой чачэнскай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VI склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VII склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VIII склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі ад аднамандатных акруг