Арганізацыя войскаў (Арганізацыя сіл) — структура ўзброеных сіл у цэлым і воінскіх фарміраванняў, якое забяспечвае аптымальнае спалучэнне іх складу і колькасці, колькасці і відаў узбраення і ваеннай тэхнікі для падтрымання высокай баявой гатоўнасці і здольнасці паспяхова весці баявыя дзеянні.

Уяўляе сабой частку будаўніцтва ўзброеных сіл і выяўляецца ў іх дзяленні на тактычныя, аператыўныя, аператыўна-стратэгічныя і стратэгічныя структурныя воінскія адзінкі да якіх адносяцца падраздзяленні, воінскія часці, злучэнні і аб’яднанні відаў узброеных сіл і родаў войскаў, спецыяльных войскаў і службаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Ваеннае будаўніцтва