Аляксандр-Франсуа Дэпорт (фр. Alexandre-François Desportes; , Шампіньёль — , ) — французскі жывапісец.

Біяграфія Аляксандр-Франсуа Дэпорт нарадзіўся ў 1661 годзе ў сям’і аратага. У 1673 годзе Дэпорт пераехаў у Парыж, дзе вучыўся ў фламандскага мастака Нікасіуса Бернаерста. У 1695—1696 гадах працаваў у Варшаве і быў прыдворным мастаком Яна III Сабескага і пісаў партрэты польскіх арыстакратаў. Пасля вяртання з Польшчы Дэпорт правёў шэсць месяцаў у Англіі, затым стаў прыдворным мастаком у Людовіка XIV і Людовіка XV, дзе, у прыватнасці, маляваў трафеі прыдворнага палявання.

Ён зрабіў таксама партрэты лепшых яго сабак: Бланш, Пон, Зэт і іншых. У 1699 годзе прыняў у Акадэмію жывапісу і скульптуры. Карціна «Нацюрморт з сабакам і бітай дзічынай у ружовага куста» — стала адной з пазнавальных прац Дэпорта. Пасля яго смерці ў Парыжы засталася значная частка работ у яго студыі, у якой таксама вучыўся яго пляменнік Нікаля.

Дэпорт пахаваны ў царкве святога Германа (Жэрмена) у Парыжы.

Катэгорыя:Мастакі Францыі