Dassault Falcon 900 — рэактыўны адміністрацыйны самалёт з трыма размешчанымі ззаду рухавікамі. Выпускаецца кампаніяй Dassault Aviation. Вопытны ўзор самалёта здзейсніў свой першы палёт у 1984 годзе. На 2008 год эксплуатавалася каля 130 самалётаў сямейства Falcon 900EX.
Тэхнічныя характарыстыкі Размах крыла, м — 19,33 Даўжыня самалёта, м — 20,21 Вышыня самалёта, м — 7,55 Плошча крыла, м² — 49,00 Максімальная ўзлётная маса, кг — 22225 Тып рухавіка — 3 ТРДР AlliedSignal TFE731-5BR Цяга, кгс — 3×2150 Крэйсерская хуткасць, км/г — 915,6 Практычная далёкасць, км — 8334 Практычная столь, м — 15550 Экіпаж, чал. — 2 Карысная нагрузка — 8—19 пасажыраў
Паліва Ёмістасць паліўных бакаў — 10 769 л або 8648 кг: Левы і правы бакі па 3422 л (2748 кг) Пярэдні і задні фюзеляжны бакі: 3925 л (3152 кг)
Агульная колькасць паліва ў баках і трубаправодах: 10836 л (8702 кг) Расходуемае паліва: 10 769 л (8648 кг) Нерасходуемае паліва: 67,2 л (54 кг)
Спасылкі
http://www.airwar.ru/enc/aliner/falcon900ex.html http://aviadocs.com
Катэгорыя:Пасажырскія самалёты Катэгорыя:Самалёты Францыі