Аляксей Скобля, пазыўны Тур (, Мінск, Беларусь — , паблізу Кіева, Украіна) — украінскі вайсковец, старшы сяржант. Герой Украіны (2022, пасмяротна)УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 233/2022.
Біяграфія Маці — выхавальніца ў дзіцячым садку, бацька — кіроўца аўтобуса. Пасля 9 класа паступіў у Мінскі аўтамеханічны каледж. Скончыў яго, працаваў механікам, рамантаваў аўтамабілі. Пазней паступіў у Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «эксплуатацыя аўтамабіляў», але не скончыў.
У сакавіку 2015 года добраахвотнікам паехаў ваяваць на Данбас. Пасля сканчэння актыўных баявых дзеянняў на Данбасе застаўся ў арміі. Працаваў інструктарам па тактыцы і медыцыне. Атрымаў украінскае грамадзянства. Быў у складзе Тактычнай групы «Беларусь»Смяротна паранены беларус «Тур» загінуў пад Кіевам.
Па нападзе Расіі на Украіну стаў намеснікам камандзіра групы беларускага батальёна імя Кастуся КаліноўскагаПод Киевом героической смертью погиб белорусский доброволец . Загінуў 13 сакавіка 2022 года ў баях пад КіевамСмяротна паранены, застаўся прыкрываць сваіх. Хто такі беларус «Тур», забіты пад Кіевам.
Памяць
12 красавіка 2022 года пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Герой Украіны». 28 чэрвеня 2022 года стала вядома, што вуліцу Аляксандра Пушкіна ў Хмяльніцкім пераймянуюць у гонар Аляксея СкобліУ Хмяльніцкім вуліцу Пушкіна назавуць у гонар беларуса-каліноўца Аляксея Скоблі. 24 лістапада 2022 года Скобля быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні У маі 2023 года каля вёскі Машчун у Бучанскім раёне Кіеўскай вобласці усталявалі памятны знак у гонар Аляксея Скоблі.Под Киевом установили памятную табличку в честь погибшего «калиновца» Алексея Скобли
Гл. таксама Спіс беларусаў, якія загінулі за Украіну
Катэгорыя:Полк Каліноўскага Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём ордэна Пагоні