Залацісты сявец ці Залацістая сеўка (Pluvialis apricaria) — від птушак з сямейства сяўцовых (Charadriidae).
Апісанне Невялікі кулік. Даўжыня цела 25—28 см, маса 155—205 г. Самец зверху залаціста-стракаты, знізу чорны з белай аблямоўкай. Крылы вострыя. Спод крылаў белы. Самка больш бледная (ніз чорна-буры з асобнымі белымі пёрамі). Дзюба і ногі чорныя. У пазагнездавы перыяд самец і самка афарбаваны аднолькава: чорны колер на брушным баку змяняецца дымчатым.
Пашырэнне Гняздуе на балоцістай мясцовасці, на вільготных пустках і лугах. Яе арэал пражывання распасціраецца ад Ісландыі і Вялікабрытаніі да цэнтральнай Сібіры, мяжуе на поўначы з арктычнай тундрай. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўднёвая мяжа гнездавога арэала. У Цэнтральнай Еўропе гэтая птушка ўжо амаль знікла.
Асаблівасці біялогіі
Гняздуецца невялікімі калоніямі. Манагам. Кладка з 4 яек.
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Катэгорыя:Сяўцовыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе