Пірэйскі ўніверсітэт () — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Пірэй.
Гісторыя Універсітэт быў першапачаткова заснаваны як прамысловая школа ў 1938 годзе. У 1945 годзе апошняя была перайменавана ў вышэйшую школу прамысловых даследаванняў. Сучасную назву вучэльня атрымала толькі ў 1989 годзе. Зараз ва ўніверсітэце працуе навукова-даследчы цэнтр, які з моманту свайго заснавання ў 1989 годзе прымае ўдзел у тэхналагічных даследаваннях на нацыянальным і міжнародным узроўнях, асабліва ў галіне камп'ютэрных сетак і інтэрнэт-тэхналогій.
Структура Школа эканомікі, бізнесу і міжнародных студый Школа фінансаў і статыстыкі Школа марскіх і прамысловых студый Школа інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты Грэцыі Катэгорыя:Пірэй