Беларускія найміты ў Кот-д’Івуары — група былых кадравых лётчыкаў і тэхнікаў Узброеных Сіл Беларусь у Рэспубліцы Кот-д’Івуар, меркавана накіраваных пад патранажам французскіх і беларускіх уладаў для аказання дапамогі ўрадавай арміі Ларана Гбагбо ў грамадзянскай вайне 2002—2007 гадоў.
Беларусы займаліся перападрыхтоўкай афрыканскіх авіятараў, якія раней эксплуатавалі французскія Dassault/Dornier Alpha Jet, для палётаў на савецкіх штурмавіках Су-25. Івуарыйцы здзейснілі са сваімі замежнымі інструктарамі толькі тры баявых вылету. Падчас апошняга яны выпадкова альбо наўмысна нанеслі ўдар па французскай базе ў Буаке. Інцыдэнт прывёў да захопу французскімі войскамі аэрадрома Ямусукра і выступленняў апалчэння «Маладыя патрыёты» ў Абіджане. Пасля гэтага беларусы неадкладна пакінулі краіну. Праз гады на іх была заведзена крымінальная справа па факце забойства вайскоўцаў. Адзін з наймітаў, Юрый Сушкін, завочна прысуджаны да пажыццёвага зняволення.
У той час у Кот-д’Івуары, акрамя грамадзян Беларусі, знаходзіліся таксама наёмныя авіяспецыялісты з Францыі, ПАР, Расіі і Украіны.
Напярэдадні З пачатку 1990-х у Кот-д’Івуары пачала напальвацца абстаноўка, выкліканая эканамічным спадам і этнічнай напружанасцю. Апошняе стала наступствам пазбаўлення выбарчага права парадку 26 % насельніцтва — працоўных мігрантаў з Буркіна-Фасо і іх нашчадкаў у другім пакаленні. Нягледзячы на сваю шматлікасць, гэтая група па тагачасным заканадаўству не магла ўдзельнічаць у палітычным жыцці дзяржавы. У верасні 2002 года супярэчнасці выліліся ў грамадзянскую вайну. Варагуючыя бакі былі прадстаўлены ўрадам прэзідэнта Ларана Гбагбо і апазіцыйнай групоўкай «Новая сіла». Адначасна ў «гарачай кропцы» разгарнула сваю дзейнасць Францыя. Яна актыўна дапамагала дзеючаму прэзідэнту. Французскі бок, што афіцыйна выступаў у канфлікце як міратворац, імкнуўся падтрымаць лаяльны сабе рэжым і парадак у былой калонііАнтон Василенко. Как электоральные конфликты перерастают в боевые действия // Warspot : военно-исторический портал. — 20 июня 2015. (гл. неакаланіялізм).
Фактычнай сталіцай паўстанцкай кааліцыі стаў горад Буаке. Ён меў выгаднае стратэгічнае становішча — населены пункт звязаны чыгункай з Буркіна-Фасо і аўтамабільнымі дарогамі з гарадамі Абіджан і Ямусукра, а таксама суседнімі дзяржавамі Малі, Гана і тым жа Буркіна-ФасоАлексей Алексеев. Кот, ранее известный как Берег // Коммерсантъ, 15 августа 2020. Тут жа размяшчалася буйная база ВПС Кот-д’Івуара, дзе знаходзілася значная частка авіятэхнікі краіны. У пачатку канфлікту гэты аб’ект трапіў у рукі мяцежнікаў, што пазбавіла ўрадавую авіяцыю асновы свайго парку.
Тым часам Узброеныя сілы Кот-д’Івуара пачалі актыўна закупляць ваенную тэхніку ў Беларусі. У 2002-м прададзены 2 Мі-24В, 10 мінамётаў 2С12 «Сані» і 12 БМП-1. У 2003 годзе пастаўлены 2 Су-25УБ (двухмесныя), 6 РСЗА БМ-21, 6 БТР-80, 13 БРДМ-2 і 1 БМП-1. У 2004 годзе івуарыйцы атрымалі яшчэ 2 Су-25, але ўжо аднамесныхЗавоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?. Таксама ішлі пастаўкі вялікай колькасці стралковай зброі і боепрыпасаў.
Раней, у 1992—1996 гадах, у Беларусі праводзілася палітыка дэмілітарызацыі, у рамках якой былі ажыццёўлены мерапрыемствы па скарачэнні ўзброеных сіл і ўзбраенняў. Многія вайскоўцы патрапілі пад скарачэнні або сышлі з-за нізкіх заробкаў, у той час як дзяржава стаяла перад праблемай утылізацыі лішкаў ваеннай тэхнікі. Першы фактар прывёў да наёмніцтва, калі былыя вайсковыя кадры з’язджалі на заробкі ў развіваныя краіны, а другі — распродажы ўзбраенняўВалер Карбалевіч. Якія наступствы могуць мець скандалы з пастаўкамі зброі? // Радыё Свабода : радыёвяшчальная арганізацыя. — 1 сакавіка 2011.Андрей Александрович. Летало ли белорусское оружие в Ливию и Кот-д’Ивуар? // TUT.BY : интернет-портал. — 2 марта 2011.. Найважнейшым рэгіёнам у сферы збыту ваеннай прадукцыі і аказання паслуг ваенспецаў стала АфрыкаЕгор Лебедок. Белорусское военное присутствие в Африке // Thinktanks.by : сайт белорусских исследований. — 7 февраля 2021..
Дзейнасць Адначасна з тэхнікай у краіну накіраваны беларускія рамонтнікі і пілоты. Як пісаў часопіс «История авиации», тэхнічны персанал прыбыў ужо ў лістападзе 2002 года для абслугоўвання Мі-24. У маі наступнага года, калі ўрадавыя сілы атрымалі першыя штурмавікі, разам з імі ў Кот-д’Івуары апынуўся Ан-12 з беларускім альбо ўкраінскім экіпажам.
Паводле газеты «Камсамольская праўда», наймітаў маглі завербаваць праз нейкую фірму ў Мінску, якая арганізуе выезд былых вайскоўцаў на замежныя падпрацоўкі. Праз некалькі гадоў гэтая ж кантора будзе займацца выездам ваенных спецыялістаў у ЛівіюНа стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда : газета. — 6 апреля 2011.. У краіну, згодна з «Le Monde», яны прыбылі праз Тога пры падтрымцы зброевага гандляра Рабера МантояThomas Hofnung, Bouaké : pourquoi la juge veut renvoyer Alliot-Marie, Villepin et Barnier devant la Cour de justice, Le Monde, 24 février 2016. Кантынгент грунтаваўся на аэрадроме пад Ямусукра, які дзяліў з французскімі вайскоўцамі, у прыватнасці, 2-м гусарскім палком. Іх асноўнай задачай было перанавучыць івуарыйскіх пілотаў, якія раней ляталі на Dassault/Dornier Alpha Jet, да палётаў на Су-25. Як паведаміла выданне «Médiapart», французскія спецслужбы вялі сталае сачэнне за наймітамі і круглыя суткі назіралі за падрыхтоўкай урадавых сіл.
У місію былі ўцягнуты не толькі беларусы. Так, на працягу некалькіх месяцаў у навучальных цэнтрах Украіны прайшлі падрыхтоўку шэсць івуарыйскіх лётчыкаў і наземны тэхнічны персанал.
Дакладныя даныя аб колькасці групы невядомы. У складзе кантынгенту налічвалася ад 6 (па даных RFIСергей Дмитриев. 15 лет без ответа: кто виновен в бомбардировке французских военных в Кот-д’Ивуар // RFI, 20 марта 2020) да 8 (па даных WikiLeaks) авіяцыйных тэхнікаў. Яшчэ чацвёра знаходзіліся ў Абіджане на абслугоўванні Ан-12 разам з іншай наёмнай групай расійска-ўкраінскіх лётчыкаў і тэхнікаў. Паведамлялася пра двух авіятараў — Юрыя Сушкіна і Барыса Смахіна. Першы раней узначальваў авіябазу ў Паставах і меў вопыт баявых дзеянняў у Афганістане. Аб другім інфармацыі няма.
Авіяцыйны парк
Па даных Oryxspioenkop і часопіса «История авиации». ГодпастаўкіБартавынумарМадэльПастаўшчыкЗаўвагіВерталёты2002?Мі-24В (2 адз.)першапачаткова пілатавалі найміты з Францыі і ПАР, якія раней ваявалі ў Сьера-Леонэ;тэхнікі набраны з ліку беларусаў і ўкраінцаў2002?Мі-24Ппершапачаткова пілатавалі найміты з Францыі і ПАР, якія раней ваявалі ў Сьера-Леонэ;тэхнікі набраны з ліку беларусаў і ўкраінцаў2003?Мі-24Д (2 адз.)першапачаткова пілатавалі найміты з Францыі і ПАР, якія раней ваявалі ў Сьера-Леонэ;тэхнікі набраны з ліку беларусаў і ўкраінцаўШтурмавыя самалёты2003«20»Су-25УБ (вучэбна-баявы, двухмесны)пілатавалі Барыс Смахін і івуарыйскі лётчык2003«21»Су-25УБ (вучэбна-баявы, двухмесны)пілатавалі Юрый Сушкін і івуарыйскі лётчык2004«02»Су-25 (баявы, аднамесны)не сабраны і не эксплутаваўся2004«03»Су-25 (баявы, аднамесны)не сабраны і не эксплутаваўсяТранспартныя самалёты2004?Ан-12?эксплуатавала каманда з 15 пілотаў і тэхнікаў, у ліку якіх украінцы, расіяне, беларусы Акрамя згаданай тэхнікі, да лістапада 2004 года івуарыйская авіяцыя набыла і іншыя машыны, у ліку якіх 3 верталёты (два Мі-8 і чатыры IAR-330 — транспартная мадыфікацыя Sud-Aviation SA.330 Puma з Румыніі), 4 самалёты (BAC Strikemaster, якімі кіраваў французскі прыватны ваенны падрадчык, атрымаўшы іх з Батсваны праз Мальту) і 2 беспілотнікі (Aeronautics Aerostar з Ізраіля).
Аднак ударнай сілай ВПС сталі менавіта беларускія Су-25. Усе чатыры штурмавікі былі ўпрыгожаны маркіроўкай у выглядзе пашчаў акул, якая ўжывалася амаль на ўсіх урадавых баявых самалётах і верталётах з пачатку 2000-х гадоў. «Пашчы» ўпершыню пачалі маляваць на некаторых беларускіх Мі-24 яшчэ ў 1990-х гадах, а затым перавандравалі ў Кот-д’Івуары. Цікава, што борт «21» быў абсталяваны бронелістамі па баках задняй кабіны, падобнымі на МіГ-23БН і МіГ-27. Дадзеныя элементы з’яўляюцца ўнікальнай асаблівасцю двух мадэрнізаваных Беларуссю штурмавікоў (іншая машына пастаўлена ў Перу) і ніколі не сустракаліся ні на адным іншым Су-25 у свеце.
Інцыдэнт у Буаке
13 кастрычніка 2004 года кіраўніцтва «Новай сілы» абвясціла аб выхадзе з праграмы па раззбраенні, якая вялася ў рамках мірнага працэсу паміж уладамі і апазіцыяй, паколькі недалёка ад дэмаркацыйнай лініі паўстанцы перахапілі два грузавікі са зброяй, прызначанай для ўрадавай арміі. 28 кастрычніка на кантраляваных мяцежнікамі паўночных тэрыторыях абвешчана надзвычайнае становішча. 4 лістапада прэзідэнт Гбагбо аддаў распараджэнне вырабіць серыю удараў па паўстанцамAnn Talbot, «Ivory Coast: protests erupt vs. French military strikes» , World Socialist Web Site, 9 November 2004.Грамадзянская вайна ў Кот-д’Івуар .
У той жа дзень авіяцыя ажыццявіла першы баявы вылет на гарады Караго і Буаке. На заданне выйшлі два змешаных экіпажа: Юрый Сушкін ляцеў з капітанам Анжам Гнандуетам («21»), а Барыс Смахін з іншым афрыканцам («20»). Падпалкоўнік Патрыс Уэй быў каардынатарам аперацыіДмитрий Гусев. Тайны Су-25 и Юрия Сушкина: в Париже вынесли приговор по делу об убийстве французских военных в Кот-д’Ивуар // RFI, 16 апреля 2021. Удары былі нанесены па складах боепрыпасаў і хованках лідараў паўстанцаў. У выніку паветранага налёту пацярпела і мірнае насельніцтва
5 лістапада штурмавікі нанеслі серыю ўдараў па пазіцыях баевікоў у паўночнай частцы краіны. У Буаке быў знішчаны штаб паўстанцаў. Экіпажы ўжывалі фугасныя авіябомбы ФАБ-250, разавыя бомбавыя касеты РБК-250-275, а таксама НУРСы С-5. Пры з’яўленні ў паветры Су-25 мяцежнікі пачыналі адразу панікаваць і разбягаліся нярэдка кідаючы зброю.
6 лістапада экіпажы здзейснілі яшчэ адзін вылет. На гэты раз, меркавана памылкова, пад налёт трапіла база французскіх міратворцаў у Буаке. Пад бомбамі загінулі дзевяць вайскоўцаў. Сярод ахвяр быў адзін грамадзянін ЗША, які працаваў па гуманітарнай місіі. Вярнуўшыся на базу, пілоты сутыкнуліся з байцамі марской пяхоты Францыі. Ваенныя абстралялі самалёты з супрацьтанкавых комплексаў, забіўшы аднаго івуарыйскага тэхніка, а затым паланілі ўсіх на тэрыторыі гавані. Тым не менш неўзабаве яны адпусцілі затрыманых. Беларусы, пад выглядам спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі, вырашаюць бегчы ў Гану, а адтуль на аўтобусе сыходзяць у Тога.
16 лістапада групу ловяць тагалезскія сілавікі. Тагачасны міністр унутраных спраў краіны Франсуа Бока спрабаваў выдаць замежнікаў французскім уладам, але праз два тыдні з сакрэтнага дазволу апошніх іх адпускаюць. Найміты былі хутка эвакуяваны з Тога пры пасярэдніцтве Рабера Мантоя.
Адначасова ў аэрапорце горада Абіджан затрыманы экіпаж транспартнага самалёта Ан-12, у складзе якога 15 грамадзян краін СНД, сярод якіх 8 украінцаў, 4 беларуса і 3 расіян.
У лістападзе 2005 года, па даных тэлеканала CNN, у Кот-д’Івуар накіраваліся 10 тэхнікаў з Украіны і Беларусі. У іх задачу ўваходзіла аднаўленне і рамонт самалётаў і верталётаў, якія пацярпелі падчас канфлікту з Францыяй.
Улады
Афіцыйныя заявы
Ужо 12 лістапада 2004 года міністр абароны Францыі Мішэль Алія-Мары паведаміла, што ў самалётах Кот-д’Івуара знаходзіліся беларускія пілоты-наймітыФранцузов разбомбили белорусские пилоты — Коммерсантъ, 12.11.2004.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных заяўляў аб адсутнасці беларускіх грамадзян, а тым больш вайскоўцаў, у Кот-д’Івуары на момант інцыдэнту.