Джаспер Джонс (; нар. , Агаста, ЗША) — сучасны амерыканскі мастак, адна з ключавых фігур у кірунку поп-арт.
Біяграфія Вырас у мястэчку Алендэйл Паўднёвая Караліна і, апісваючы гэты перыяд свайго жыцця, адзначаў: «у месцы, дзе я вырас, не было мастакоў і мастацтва, я сапраўды не ведаў, што гэта такое». Некаторы час вучыўся жывапісу ва ўніверсітэце Паўднёвай Караліны — з 1947 па 1948, агулам тры семестры. Затым пераехаў у Нью-Ёрк, дзе пазнаёміўся з Робертам Раўшэнбергам, ад якога пераняў перадавыя ідэі ў сучасным мастацтве. Працуючы разам, яны асвойвалі арт-сцэну і развівалі свае ідэі ў мастацтве. На Джонса таксама аказалі ўплыў ідэі Марселя Дзюшана; «Веласіпеднае кола» і іншыя рэдзі-мэйды Дзюшана зрабіліся крыніцай натхнення для серыі прадметаў, адлітых у бронзе, якую мастак стварыў у канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў. У 1958 годзе ўладальнік галерэі Леа Кастэлі адкрыў для сябе Джонса падчас візіту ў студыю Раўшэнберга. Сябраваў з Эндзі Уорхалам.
Катэгорыя:Мастакі ЗША