Алег Аркадзьевіч Гарбуноў (, Віцебск) — беларускі палітык. Капітан ІІІ рангу, гідраакустык.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1 склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 5 жніўня 1962 года ў Віцебску.

Скончыў Малдаўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, юрыст, менеджэр-эканаміст.

Працаваў слесарам Віцебскага тэлевізійнага завода, на прадпрыемствах і арганізацыях Кішынёва, на працягу сямі гадоў праходзіў ваенную службу на Паўночным флоце на атамнай падводнай лодцы.

Быў старшыней Таварыства беларуска-ліванскага сяброўства. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), быў там адзіным прадстаўніком Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, пазней выйшаў з ЛДПБ. Абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1 склікання, быў членам Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД.

У 2018 годзе працаваў дырэктарам НВПУП «Эліён-9», балатаваўся ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ад Камуністычнай партыі Беларусі.

Цяпер працуе намеснікам дырэктара Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа»Контакты. Национальный выставочный центр «БелЭкспо».

Спасылкі Человек с большой буквы

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання