Уладзiмiр Паўлавiч Пефцiеў (нар. 1 ліпеня 1957) — беларускі бізнесмэн, мецэнат і пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Бярдзянск, Украінская ССР.

Прадпрымальніцкая дзейнасць Быў саўладальнікам ЗАТ «Белтэхэкспарт», беларускага экспарцёра зброі і ваеннай тэхнікі. У 2012 годзе прадаў сваю долю ў і цалкам спыніў свой удзел у дзейнасці названай групы кампаній.

Таксама з’яўляўся саўладальнікам «Спорт-пары», аператара інтэрактыўных гульняў. Іншым саўладальнікам «Спорт-пары» (праз адну з яго кампаній) выступаў Максім Мірны, беларускі тэнісіст і алімпійскі чэмпіён.

Быў мінарытарным акцыянерам мабільнага аператара «velcom». Кампанія ў далейшым была прададзеная «A1 Telekom Austria Group» і стала работаць пад брэндам «A1».

Офшоры Пефціеў быў згаданы ва ўцечках Багамскіх афшораў у 2016 годзе: нібыта ён праз пасярэдніка валодаў трыма кампаніямі на Багамскіх астравах.

У 2020 годзе расследаванне, праведзенае «The Times» і «Transparency Networks», паказала, што сям’і Пефціевых належала 12 кватэр у Лондане на агульную суму каля 18 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Гэты партфель быў набыты праз шэраг афшорных кампаній. Сям’я Пефціева не трапіла пад санкцыі, і пакупкі не былі парушэннем санкцый.

Санкцыі ЕС і іх ануляванне У чэрвені 2011 года Савет Еўрапейскага саюза ўнёс Пефціева і яго кампаніі «БТ Тэлекамунікацыі», «Белтэхэкспарт», «Спорт-пары» в «Чорны спіс». У сакавіку 2012 года санкцыі былі пашыраныя і на іншыя кампаніі Пефціева: «Дзелавая сетка», «Сістэмы інвестыцый і інавацый», "Сен-Ко", «БТ Інвест», Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод «Аквадзіў», «Белтэх Холдынг», «Спецпрыборсэрвіс», «Тэхнасаюзпрыбор»ФК «Дынама» (Менск), гіпэрмаркеты «Прастор» і судзьдзя Каваленкі трапілі ў «чорны сьпіс» ЭЗ // Наша Ніва/Европейское радио для Беларуси, Андрэй Елісееў. Пры абгрунтаванні санкцый у рашэнні Савета ад 15 кастрычніка 2012 года Пефціеў быў названы асобай, звязанай з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама яго сынамі Віктарам і Дзмітрыем, якая прадстаўляе эканамічныя кансультацыі і з’яўляецца ключавым фінансавым спонсарам рэжыму ў рамках сваіх дзелавых інтарэсаў у кампаніях, якія належаць яму Паводле інфармацыі праваабаронцаў, нават пасля ўвядзення санкцый Пефціеў працягнуў паспяхова весці бізнес у Еўропе, а яго еўрапейскія партнёры актыўна спрабавалі лабіраваць адмену санкцый.

12 жніўня 2011 года Пефціеў падаў пазоў супраць Савета ў Еўрапейскім судзе агульнай юрысдыкцыі. Каманда, якая абараняла Пефціева, уключала спецыялістаў у галіне правоў чалавека: прафесара Ельскага ўніверсітэта і былога прэзідэнта Міжамерыканскай камісіі па правах чалавека Майкла Райзмана, а таксама былога дырэктара Дэпартамента міжнароднага права ўніверсітэта Бона Рудольфа Дольцэра. Таксама інтарэсы Пефціева ўяўляла юрыдычная фірма Steptoe & Johnson. Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі прыняў рашэнне на карысць Пефціева і яго кампаній 9 снежня 2014 года, ануляваўшы санкцыі і пастанавіўшы, што Савет Еўрапейскага саюза не змог даказаць свае здагадкі датычна сувязі Пефціева і Лукашэнка.

У 2022 годзе Пефціеў трапіў пад санкцыі Канады.

Навукова-тэхнічная дзейнасць Унёс уклад у даследаванне і развіццё шэрагу новых тэхналогій у розных галінах, і валодае мноствам патэнтаў. У сваёй працы ён супрацоўнічаў з такімі беларускімі навукоўцамі, як Уладзімір Аляксандравіч Кацько і Сяргей Уладзіміравіч Плятнеў.

Філантрапічная дзейнасць Спорт Актыўна спансаваў спартыўныя праекты ў Беларусі. Удзельнічаў у стварэнні, падтрымліваў і кіраваў тэнісным клубам, адказным за трэніроўкі маладых беларускіх спартсменаў, такіх як Вольга Гаварцова і Кацярына Дзегалевіч. Пефціеў быў галоўным спонсарам Вікторыі Азаранцы, алімпійскай чэмпіёнкі і першай ракеткі свету, калі той было 11-18 гадоў

З 2009 па 2012 год узначальваў Беларускую тэнісную федэрацыю. Максім Мірны выказваў сваю падзяку працы Пефціева ў якасці кіраўніка тэніснай федэрацыі.

Рэлігійная спадчына Уклад Пефціева у захаванне спадчыны праваслаўнага хрысціянства быў адзначаны ўзнагародамі праваслаўнай царквы. Ён быў вядучым спонсарам аднаўлення храма ў вёсцы Тонеж (скончаны ў 2015), пабудаванага на месцы злачынстваў нацыстаў.

Гісторыя і мастацтва Спансаваў і ў некаторых выпадках быў суаўтарам шэрагу мастацтвазнаўчых і гістарычных публікацый, у асноўным у гістарычнай серыі «У пошуках страчанага» беларускага гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава, тамы якой уключаюць: «Тадэвуш Касцюшка» — пра вядомага палітычнага і ваеннага дзеяча, які ўнёс уклад у станаўленне еўрапейскай і амерыканскай дэмакратыі. «Беларусь праз аб’ектыў нямецкага салдата» — аб перыядзе Першай сусветнай вайны, калі частка сучаснай Беларусі была акупавана нямецкімі войскамі. «Адам Міцкевіч» — аб вялікім паэце і патрыётаў беларускага, польскага і літоўскага народаў. «Аляксандр Неўскі» —аб праваслаўных храмах у гонар ушанаванага рускага святога князя, збудаваных на тэрыторыі шэрагу еўрапейскіх дзяржаў. «Дзяржаўны банк Расійскай імперыі на паштоўках канца XIX-пачатку XX стагоддзя». «Помнікі, прысвечаныя Айчыннай вайне 1812 года». Пефціеў таксама з’яўляецца суаўтарам тэматычных выданняў: «1812: Храналогія Айчыннай вайны на старых паштоўках і ў графіцы» — у азнаменаванне 200-годдзя Рускай кампаніі Напалеона I і Айчыннай Вайны 1812 года. «Святы Роўнаапостальны Князь Уладзімір»

У 2017 годзе выдаў кнігу ўласных выказванняў «Афарызмы камбінатара», прадмову да якой напісаў Энтані Кліфард Грэйлінг, брытанскі філосаф, аўтар больш за 30 кніг па філасофіі і гуманізму.

У 2020 годзе выпусціў кнігу «Цытаты з ненапісаных раманаў і апавяданняў», з прадмовай ад брытанскага аўтара Адама Робертса.

Пры ўдзеле Пефціева вядзецца праца па ўвекавечанні памяці беларускіх воінаў, якія загінулі на тэрыторыі сучаснай Беларусі падчас паўстанняў XIX стагоддзя, Айчыннай вайны 1812 года, Першай і Другой сусветных войнаў. Былі сабраныя тысячы ўнікальных матэрыялаў, фатаграфій, дакументаў і лістоў, многія з якіх былі ў 2012 годзе прадстаўлены публіцы на выставе ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Зноскі

Катэгорыя:Мецэнаты Беларусі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі