Ежы Кавалеўскі (нар. , г. Ваўкавыск) — лекар, скакун у ваду, 12-разовы чэмпіён Польшчы па скачках з трампліна (1959, 1962, 1963, 1965, 1966, 1967) і вышкі (1959, 1963, 1965, 1966, 1967, 1970), удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыме (1960) і Мексіцы (1968). Майстар спорту.

Біяграфія Пасля вайны яго сям’я пакінула Ваўкавыск і перабралася ў Польшчу.

Скончыў медыцынскі ўніверсітэт у Варшаве.

Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў скачках з вышкі (1966, Утрэхт). Бронзавы прызёр Універсіяды ў скачках з вышкі (1965, Будапешт).

З 1970 года ў Канадзе, дзе адкрыў сваю клініку ў Таронта. Жонка Аніта — выпускніца Варшаўскай Акадэміі фізічнага выхавання. Мае сына Даніэля і дачка Агату.

Катэгорыя:Спартсмены Беларусі

Катэгорыя:Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Спартсмены Польшчы