Адольф Дзітрых (, , Берлінген — ) — швейцарскі мастак, прадстаўнік «наіўнага» мастацтва. Ткач і ляснік, ён займаўся жывапісам толькі ў вольны час. Яго першая выстава адбылася ў Канстанцы ў 1913 годзе, а другая — у адной з галерэй Мюнхена ў 1917 годзе. Дзітрых быў адным з першых швейцарскіх непрафесійных мастакоў. Яго карціны з выявамі жывёл і кветак, яго партрэты і пейзажы з’яўляюцца выдатным прыкладам «наіўнага рэалізму».