Дом па Савецкай вуліцы, 2 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, на рагу з вуліцай Кулікова.
Пабудаваны ў пачатку XX ст. У будынку размешчана гандлёвае прадпрыемства.
Архітэктура
Двухпавярховы цагляны дом вузкім тарцовым фасадам выходзіць на вул. Савецкую. Сіметрычна-восевая кампазіцыя фасада падкрэслена ў цэнтры ўваходным рызалітам, завершаным фігурным атыкам з пінаклямі. Уваход вылучаны лучковым франтонам. Пластыка фасада ствараецца вуглавымі лапаткамі, лучковымі клінападобнымі аркамі аконных праёмаў, прафіляваным карнізам з аркатурным фрызам. Уваход на 2-і паверх з боку двара праз самастойную лесвічную клетку. У архітэктуры выкарыстаны пластыка-арнаментальныя якасці цаглянай муроўкі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Савецкая вуліца (Пінск) Катэгорыя:Вуліца Кулікова (Пінск)