Дом па Савецкай вуліцы, 5 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.

Пабудаваны ў пачатку XX ст.

Архітэктура

Значна выцягнуты ў глыбіню двара, аднапавярховым тарцовым фасадам выходзіць на «чырвоную лінію» вуліцы. Атынкаваны галоўны фасад мае прамавугольныя вокны і завершаны фігурным мансардавым шчытом з балконам у цэнтры. У пластычнай апрацоўцы выкарыстаны вуглавыя лапаткі, руст, прафіляваныя карнізы з сухарыкамі. Капітальнымі сценамі і перагародкамі дом падзелены на кватэры, аб’яднаныя вакол лесвіцы, якая вядзе на мансардавы паверх.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Савецкая вуліца (Пінск)