«Міс Марвел» () — амерыканскі міні-серыял, створаны Бішай К. Алі для Disney+, заснаваны на коміксах выдавецтва «Marvel Comics» Камале Хан / Міс Марвел. Серыял уваходзіць у чацвёртую фазу кінасусвету Marvel.
Прэм’ера «Міс Марвел» адбылася 8 чэрвеня, а заключная серыя выйшла 13 ліпеня 2022 года. Серыял з’яўляецца прыквелам фільма «Марвелы» (2023), у якім Іман Велані зноў будзе выконваць ролю Камалы, а таксама вернуцца і іншыя ўдзельнікі серыяла.
Сюжэт Амерыканка пакістанскага паходжання і мусульманка з Джэрсі Камала Хан здабыла суперздольнасці пасля ўздзеяння Тумана Тэрыгена. Ён быў выпушчаны кіраўніком звышлюдзей Чорным Громам і абудзіў у людзях старажытныя гены. У выніку Камала атрымала здольнасць расцягваць сваё цела і змяняць вонкавае аблічча.
Водгукі Серыял атрымаў станоўчыя водгукі, асабліва за крэатыўны візуальны стыль і гульню Іман Велані.
Спасылкі
Катэгорыя:Серыялы кінематаграфічнага сусвету Marvel