Чацвёрты флот ЗША () — аператыўны флот амерыканскіх ваенна-марскіх сіл ЗША ў Паўднёвай Атлантыцы. Існаваў у 1943—50 гады, адноўлены летам 2008 года, нягледзячы на пратэсты кіраўнікоў Бразіліі, Аргенціны і ВенесуэлыУго Чавес назвал угрозой присутствие Четвертого флота США в южноамериканских водах.
Флот грунтуецца на базе ВМФ ЗША Мэйпорт, Джэксанвіл, штат Фларыда, да яго зоны адказнасці адносяцца Карыбскі басейн, Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка. Камандуючы (з 21 мая 2019) — контр-адмірал Дональд Д. Габрыэльсан ().
Згодна з Міністэрствам абароны ЗША аднаўленне флоту мае на мэце перашкоды наркагандлю, правядзенне гуманітарных аперацый, ажыццяўленне актаў добрай волі і правядзенне сумесных вучэнняў з партнёрамі па рэгіянальнай бяспецы.
Поўнае ўкамплектаванне флоту чакалася не раней 2009 года. На сярэдзіну 2008 года ў яго складзе дзейнічалі два ўніверсальных дэсантных карабля USS Kearsarge і USS Boxer ().
Катэгорыя:Ваенна-марскія сілы ЗША