Максімаўскі паркЖудро, Ф. А. Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями / сост. Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, и Д. И. Довгялло. — Вильна : Сев.-Зап. отд. Имп. Русского географического о-ва, 1911. — С. 4. — парк у Гомелі пачатку ХХ ст. Закладзены ў 1902 г. на тагачаснай паўночна-ўсходняй гомельскай ускраіне паміж вайсковымі казармамі, вуліцамі Гоначнай (цяпер — Партовая) і Прытулкавай (сёння не існуе).  

Гісторыя

Стварэнне і лакацыі Максімаўскі парк стаў вынікам мэтанакіраванага добраўпарадкавання часткі раёна «Каўказ», арганізаванага намаганнямі дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, педагога, кіраўніка мясцовага Вольна-пажарнага таварыства І. П. Максімава, ад прозвішча якога і паходзіць назваСад Гомельского Вольно-пож. о-ва Максимовский парк // Полесская жизнь. — 1910. — 23 августа. — С. 2..

Станам на 1911 г. характарызаваўся як «лепшы ў горадзе сад для гулянняў». Тут знаходзіліся велатрэк (узімку — коўзанка), ратонда для аркестра, летні тэатр з адкрытай сцэнай і летні клуб Вольна-пажарнага таварыства, «цудоўна абсталяваны буфет»Жудро, Ф. А. Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями / сост. Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, и Д. И. Довгялло. — Вильна : Сев.-Зап. отд. Имп. Русского географического о-ва, 1911. — С. 12..

На будынак тэатра ў 1910 г. была ўрачыста прымацавана мармуровая шыльда з надпісам наступнага зместу:«Сад гэты і ўсе пабудовы ў ім зладжаны задумай і стараннямі старшыні Гомельскага пажарнага таварыства Ів. Пятр. Максімава. Пачатак пакладзены 15 мая 1902 года. г. Гомель». Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Максімаўскі парк, па ўсім відаць, быў пераназваны ў Парк Свабоды (або Сад Свабоды)В гор. Гомеле // Рампа и жизнь. — 1911. — №41-42. — [С. 3 обложки].Арх, А. З. «Мой солдатик» // Гомельское эхо. — 1917. — 16 июня. — С. 4.Фейгенберг, Г. Объявляю... // Гомельское эхо. — 1917. — 24 июня. — С. 1.Летний театр (Парк Свободы) // Гомельское эхо. — 1917. — 1 июля. — С. 4..

Утрыманне Парк, па ўсім відаць, фармальна знаходзіўся ва ўласнасці Вольна-пажарнага таварыства. Уваход на яго тэрыторыю быў платным. Так, з ліпеня 1911 г. плата складала 12 капеек «з асобы без увагі на ўзрост». Можна было таксама набыць сезонны квіток, па якім кожнае новае наведанне дадатковай аплаты не патрабавала. Вольным быў уваход у парк для тых, хто набыў квіток у тэатр. За нумараваныя месцы перад так званай «ракавінай» (летняй эстрадай) «ахвочыя» разлічваліся асобнаГомельская копейка. — 1911. — 11 июля. — С. 1..

Сродкі на ўтрыманне парку таксама браліся з арэнднай платы за выкарыстанне яго аб'ектаў (тэатр, буфет) староннімі асобамі. Цікава, што праблема арэнды тэатра і буфета «на трэку» прыцягвала ўвагу гомельскай грамадскасці і асвятлялася ў мясцовай прэсе — адсутнасць арандатараў азначала для забяспечаных гомельцаў змяншэнне варыянтаў баўлення вольнага часу. Напрыклад, газета «Гомельская копейка» у кастрычніку — снежні 1911 г. некалькі разоў падавала адпаведную інфармацыю на сваіх старонках: ад «амаль ужо зданы» да «канчаткова заарандаваны» (пра тэатр) і ад «пакуль вольны» да «зняты» (пра буфет)Гомельская копейка. — 1911. — 13 октября. — С. 3.Гомельская копейка. — 1911. — 22 октября. — С. 3.Гомельская копейка. — 1911. — 19 ноября. — С. 3.Гомельская копейка. — 1911. — 10 декабря. — С. 2.Гомельская копейка. — 1911. — 22 декабря. — С. 2.. Цана гадавой арэнды тэатра складала, па звестках газеты, 2 тыс. рублёў.

Выкарыстанне аб’ектаў

Тэатр Быў вядомы гомельцам як «тэатр на трэку» ці «вялікі на трэку тэатр»Гомельская копейка. — 1911. — 10 июня. — С. 1.  (у адрозненне ад «тэатра на скверы» ці «малога на скверы тэатра»Гомельская копейка. — 1911. — 7 июня. — С. 1. на верхняй набярэжнай Сожа). Значнай падзеяй для Гомеля стала пастаноўка ў «тэатры на трэку» трагедыі У. Шэкспіра «Гамлет»Гамлет, В. Шокспира // Гомельская копейка. — 1911. — 18 июня. — С. 3..

Буфет Падаваўся як установа з цэнамі, урэгуляванымі «да звычайнай сярэдняй нормы». Цэны на сняданкі, абеды і вячэры характарызаваліся «памяркоўнымі». Наведнікі абслугоўваліся з 11:00 да 2:00.

Галерэя

Літаратура

Вершинин С. Вместо стадиона "Центрального" был Максимовский парк // Гомельские Ведомости. — 2013. — 13 декабря.

Катэгорыя:Паркі Гомеля Катэгорыя:1902 год у Гомелі