Оскар Міхайлавіч Галай (, г. Ваўкавыск — ) — кінарэжысёр.

Біяграфія У 1909 годзе скончыў Брэст-Літоўскае камерцыйнае вучылішча. У 1909—1910 гадах працаваў тэатральным дэкаратарам. У 1913 годзе скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча Літаратурна-мастацкага таварыства (рэжысёрскае аддзяленьне) і працаваў памочнікам рэжысёра на кінафабрыцы Бахаравай. У 1913—1914 гадах навучаўся ў Парыжскай Акадэміі мастацтваў. У 1915—1926 гадах служыў у войску і адначасова працаваў рэжысёрам шэрагу тэатраў і кіраўніком мастацкіх гурткоў.

У 1926—1929 гадах — рэжысёр фабрыкі «Совкино» у Ленінградзе, у 1930—1933 гадах — «Союзкино». Першыя фільмы зняў у тандэме з аператарам М. А. Гальперам. У 1933—1946 гадах — рэжысёр кінастудыі «Лентехфильм», з 1946 года на студыі «Леннаучфильм».

Рэжысёр шматлікіх навукова-папулярных фільмаў.

Фільмаграфія 1928 — Жалезны конь (пра механізацыю сялянскай працы на вёсцы) 1928 — Касая лінія (аб барацьбе з п’янствам і прагуламі у працоўным побыце) 1929 — Бунт бабуль (аб пераадоленні нацыянальнай розні) 1930 — Тварам да твара (іншая назва «Камандзір снягоў» — пра шкодніцкую дзейнасць былога белагвардзейца на пасадзе тэхнічнага дырэктара трэста па нарыхтоўцы пушніны) 1931 — Сакрэт (аб імкненні завадской моладзі рацыяналізаваць вытворчасць)

Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР