121-я партызанская брыгада імя А. Ф. Брагіна — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Старобінскага, Акцябрскага, Глускага, Капаткевіцкага, Петрыкаўскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (527 партызан, 5 атрадаў і 1 кавалерыйскі эскадрон) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад атрад імя Гастэлы; атрад імя Заслонава; атрад імя Панфілава; атрад імя Дзяніса Давыдава; атрад імя Сыцьконазваны ў гонар камісара атрада імя Гарбачова 25-й партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі І. В. Сыцько, які загінуў у баі; кавалерыйскі эскадрон імя Даватара.
Камандаванне Камандзір К. Ф. Пушчын
Камісар В. М. Якіменка
Начальнік штаба М. П. Шардыка
Гісторыя Партызаны праводзілі аперацыі на варожых камунікацыях, на ўчастку Капцэвічы — Мікашэвічы падарвалі больш за 700 рэек. Атрад імя Гастэлы ўдзельнічаў у падрыве чыгуначных мастоў цераз рэкі Пціч і Бобрык (лістапад і снежань 1942 года), у разгроме гарнізона ў вёсцы Ламавічы Акцябрскага раёна. У верасні 1942 — студзені 1943 гадоў падарвалі 12 эшалонаў, разбурылі 10 км чыгуначнага палатна, 27—28 чэрвеня 1944 года разам з 100-й брыгадай імя С. М. Кірава, 258-й брыгадай імя В. У. Куйбышава, 161-й брыгадай імя Р. І. Катоўскага захапілі і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі пераправу цераз раку Пціч.
Памяць У 1976 годзе ў пасёлку Дварэц Любанскага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Гл. таксама А. Ф. Брагін Ламавіцкі бой
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе