Казімір Францавіч Пушчын (1908, вёска Пціч, — 11 студзеня 1961) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці.

Біяграфія Член КПСС з 1928 года. З 1928 года на камсамольскай рабоце ў Азарычах і Калінкавічах, з 1937 года на гаспадарчай рабоце. З чэрвеня 1941 года ў Чырвонай Арміі. У партызанах з ліпеня 1942 года: камандзір групы, з лістапада 1942 атрада, у кастрычніку 1943 — ліпені 1944 гадоў камандаваў 121-й партызанскай брыгадай імя А. Ф. Брагіна. З 1944 года намеснік старшыні Мінскага райвыканкама, старшыня Уздзенскага райвыканкама, з 1956 года начальнік упраўлення Мінскага аблвыканкама. Дэпутат ВС БССР з 1947 года.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання