Спандылі́т — хранічнае захворванне, пераважна інфекцыйнага характару, запаленне структурных элементаў пазваночніка.

Вылучаюць спецыфічныя формы (туберкулёзны, грыбковы, сіфілітычны, ганарэйны, тыфозны і інш.) і неспецыфічныя (гематагенны, гнойны, рэўматоідны і інш.). Праяўляецца спандыліт мясцовым болем, павышэннем тэмпературы цела, слабасцю, павышанай стамляльнасцю.

Праявы спандыліту рознай этыялогіі маюць свае асаблівасці: млявы працяг хваробы і развіццё анкілозаў пры хваробе Бехцерава; фарміраванне кіфозу пры туберкулёзным спадыліце. Пры гнойным спадыліце паступова разбураюцца і дэфармуюцца целы пазванкоў. Пры працяглым цячэнні туберкулёзнага спандыліту развіваецца горб. Скрыўленне пазваночніка выклікае парушэнне функцыі органаў грудной поласці.

Захворванне ўскладняецца абсцэсамі, свішчамі і інш.

Дыягназ удакладняюць з дапамогай метадаў тамаграфіі. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Захворванні апорна-рухальнага апарата чалавека