Паўно́чныя Спара́ды () — група з 77 астравоў і скал у Эгейскім моры. Тэрыторыя Грэцыі.

Агульная плошча складае 540 км². Найбуйнейшы востраў — Скірас (плошча 210 км²). У рэльефе пераважаюць узгоркі і нізкагор’і. Вышыні да 793 м (на востраве Скірас). Астравы складзены пераважна з вапнякоў. Развіты карст. У раслінным покрыве пераважаюць ксерафільныя хмызнякі.

На востраве Юра аднайменны рэзерват.

Эканоміка Трапічнае земляробства, жывёлагадоўля, вінаградарства, рыбалоўства.

Гл. таксама Паўднёвыя Спарады

Літаратура

Северные Спорады // Словарь географических названий зарубежных стран / Отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Недра, 1986. — С. 327.

Катэгорыя:Астравы Грэцыі Катэгорыя:Астравы Эгейскага мора