Кіпрскі тэхналагічны ўніверсітэт () — кіпрская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лімасол.

Агульная характарыстыка Кіпрскі тэхналагічны ўніверсітэт быў створаны спецыяльным законам Палаты прадстаўнікоў Кіпра ў снежні 2003 года. Ён быў створаны шляхам зліцця Вышэйшага тэхнічнага інстытута і шэрагу іншых навуковых устаноў. Задача ўніверсітэта — запоўніць прабел у кіпрскай адукацыйнай сістэме і даць адукацыю па спецыяльнасцях, якія адсутнічаюць у Кіпрскім універсітэце. У цяперашні час у тэхналагічным універсітэце ёсць уласны цэнтр вывучэння замежных моў і шэсць факультэтаў.

Структура Факультэт геатэхнічных навук і экалагічнага менеджменту Факультэт кіравання і эканомікі Факультэт камунікацый і медыязнаўства Факультэт навук аб здароўі Факультэт выяўленчага і прыкладнога мастацтва Інжынерна-тэхналагічны факультэт

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Кіпра Катэгорыя:Лімасол Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы