Андрэй Алегавіч Вараб’ёў (нар. , г. Магілёў) — беларускі скульптар.

Біяграфія У 1988 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1996 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 1995 года«ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 2003 года.

Жыве і працуе ў Магілёве.

Творчасць Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Аўтар скульптур «Агурок» у Шклове, «Гімнастка» ў Магілёве, «Студэнтка і студэнт» у Горках і «Лёва» ў Магілёве, шматлікіх станковых канцэптуальных серый.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Мастацкім музеі імя П. Масленікава (Магілёў), у прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі.

Узнагароды Лаўрэат 2-га Беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры ў намінацыі «Скульптура» (2010).

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптары XXI стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары-манументалісты