Эна Раўд (; ) — эстонскі дзіцячы пісьменнік, аўтар тэтралогіі «Муфта, Паўбота і Махавая Барада» і цыкла апавяданняў пра Сіпсіку. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1978).

Біяграфія Нарадзіўся 15 лютага 1928 года ў Тарту ў сям’і вядомага паэта Марта Раўда.

У 1952 годзе скончыў універсітэт па спецыяльнасці «Эстонская мова». З 1952 па 1956 год працаваў у Эстонскай нацыянальнай выдавецкай асацыяцыі, пасля чаго заняўся пісьменніцкай працай.

Памёр 10 ліпеня 1996 года ў Хаапсалу.

Творчасць Свае першыя творы апублікаваў у канцы 1930-х гадоў у дзіцячым часопісе Laste Rõõm пад псеўданімам Эна Самальхабэ (Eno Sammalhabe — «Эно — Махавая Барада»). Вядомасць атрымала яго казачная аповесць для старэйшых дашкольнікаў «Сіпсік» (Sipsik, 1962). Раўд таксама напісаў шэраг кніг для старэйшых школьнікаў, у прыватнасці аповесць «Агонь у прыцемненым горадзе» (Tuli pimendatud linnas, 1967) сюжэт якой разгортваецца летам у гады нямецкай акупацыі Эстоніі. Міжнародную вядомасць пісьменніку прынесла тэтралогія «Муфта, Паўбота і Махввая Барада» (Naksitrallid, 1972—1982) пра прыгоды наксітраляў. Таксама з-пад пяра пісьменніка выйшла некалькіх сцэнарыяў да мультфільмаў.

Сям’я Жонка — пісьменніца Айна Первік (1932—2025).

Крыніцы

Катэгорыя:Заслужаныя пісьменнікі Эстонскай ССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Эстонскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Казачнікі