Міхаіл Львовіч Співа́к ( — ) — беларускі савецкі тэатральны рэжысёр, Заслужаны артыст Беларускай ССР (1959).
Біяграфія Нарадзіўся ў Кіеве. У 1937 годзе скончыў Маскоўскае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна (клас В. М. Пашэннай). Працаваў у тэатрах Масквы, у тым ліку ў Малым тэатры. З 1954 года працаваў у Дзяржаўным рускім тэатры БССР імя М. Горкага ў Мінску: рэжысёр, у 1960—1964 гадах — галоўны рэжысёр. У 1965—1968 гадах — галоўны рэжысёр Ташкенцкага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Таксама працаваў на Цэнтральным тэлебачанні Дзяржтэлерадыё СССРСпивак Михаил Львович / Сайт ДУ «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага».
Творчасць Творчасці М. Л. Співака былі ўласцівы актыўнасць і самастойнасць творчай думкі. Быў майстрам манументальных сцэнічных палотнаў. Ён дасягаў пераканаўчага сінтэзу рэжысуры, сцэнаграфіі і акцёрскай гульні, дасканалай распрацоўкі масавых сцэн, скульптурнай распрацоўкі мізансцэн. У сваёй працы вельмі паважліва ставіўся да аўтарскага матэрыялу і ўмеў разумна падпарадкаваць творчую фантазію ідэі драматурга.
Сярод пастановак, створаных М. Л. Співаком у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР «Мёртвая хватка» Дж. Галсуорсі (1956) «Гандляры славай» М. Паньёля і П. Нівуа (1956) «Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага (1957) «Барабаншчыца» А. Салынскага (1959) «Улада цьмы» Л. М. Талстога (1960) «Дзень нараджэння Тэрэзы» Г. Мдывані (1962) «Узнятая цаліна» паводле рамана М. Шолахава (1963) У час працы ў Ташкенцкім рускім драматычным тэатры М. Л. Співак паставіў такія спектаклі, як «Полк ідзе…» па раману М. Шолахава, «Яны змагаліся за Радзіму» (1965), «Цяжкае абвінавачванне» Л. Шэйніна (1967) і інш.
Аўтар эстраднага агляду (сумесна з Л. Якубовічам) «Ад Алімпіі да Лужнікоў» на Цэнтральным тэлебачанні.
Літаратура
Спасылкі
Спивак Михаил Львович / Сайт ДУ «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага»
Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя М. С. Шчэпкіна